Лукашэнка прызначыў новага міністра эканомікі і іншых кіраўнікоў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня зрабіў новыя кадравыя прызначэнні, паведамляе яго прэс-служба. Вакантную пасаду міністра эканомікі заняў Юрый Чабатар, прызначаны і шэраг іншых чыноўнікаў і кіраўнікоў.

Новы міністр эканомікі Юрый Чабатар. Фота: скрыншот відэа «Беларусь 1»

Новым міністрам эканомікі стаў Юрый Чабатар, які раней быў першым намеснікам кіраўніка ведамства.

Аляксандр Чарвякоў, які раней працаваў на пасадзе міністра эканомікі, у лістападзе мінулага года быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у КНР.

Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў:

  • Міхаіла Касько — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Індыі;
  • Сяргея Ляўковіча — памочнікам-інспектарам па Віцебскай вобласці;
  • Таццяну Мікаленка — суддзёй Эканамічнага суда СНД;
  • Ігара Залатара — начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забяспечання Аб’яднанага штаба АДКБ;
  • Сяргея Бабовіча — генеральным дырэктарам РУП «Беларуская атамная электрастанцыя»;
  • Валерыя Вярэніча — першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый;
  • Сяргея Зайцава — начальнікам упраўлення праблем ваеннай бяспекі Сакратарыята АДКБ;
  • Сяргей Ягораў і Павел Губко прызначаныя старшынямі Віцебскага і Маладзечанскага райвыканкамаў адпаведна, Віталь Ядзевіч — чальцом Магілёўскага аблвыканкама.