Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Беларускія дэмсілы ініцыююць змяненне, якое спросціць пацверджанне кваліфікацыі беларускіх медыкаў у Польшчы. Яны прапануюць, каб іменныя планы адных дактароў залічваліся і іншым спецыялістам, што вучыліся разам з імі. Пра такую ініцыятыву доктар Станіслаў Салавей, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы, расказаў Беларускай службе Польскага радыё. Яго словы прыводзіць MOST.

Станислав Соловей. Фото: Алесь Минов, «Зеркало»
Станіслаў Салавей. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

— Каб запаволіць міграцыю медыкаў на Захад, у Беларусі перасталі выдаваць пэўныя паперы. То-бок медык хоча здаць экзамен, а паводле польскага заканадаўства патрабуецца тыпавы план інтэрнатуры. Яго ў Беларусі цяпер свядома не выдаюць, каб ускладніць медыкам пераезд. Гэта не ставіць поўную блакаду на магчымасць працы ў Польшчы дактарам, але вядзе да страты часу. Калі ў доктара ёсць спецыялізацыя, якую ён атрымаў у іншай краіне, яму трэба паказаць план інтэрнатуры, і камісія пры ўніверсітэтах можа скараціць гады навучання. Доктара з 10-гадовым стажам можна вучыць не пяць гадоў, а два-тры. Аднак без гэтай паперы нельга гэтага зрабіць, — патлумачыў Салавей.

Каб беларускія спецыялісты не марнавалі часу, АПК прапануе даць ім магчымасць выкарыстоўваць планы калег, з якімі яны разам вучыліся і якія яшчэ раней паспелі атрымаць патрэбныя дакументы ў Беларусі.

— Мы паспрабуем зрабіць так, каб можна было залічваць так званыя тыпавыя планы. У Беларусі ўсе медыцынскія ўніверсітэты працуюць у адпаведнасці з аднымі і тымі ж правіламі Мінздароўя. Мы будзем спрабаваць дабіцца таго, каб польскія ўстановы прымалі тыпавыя планы і іменныя планы тых, хто вучыўся разам, то-бок калі я скончыў універсітэт разам з маім калегам, у якога ёсць тыпавы план, яго мне таксама можна было б залічыць, — патлумачыў Салавей.

Ён прызнаў, што пакуль складана сказаць, ці пагодзіцца польскі бок на такую прапанову.

Медык таксама сказаў, што ў Польшчы працуе каля 4 тысяч дактароў з Беларусі. Паводле звестак Найвышэйшай медыцынскай палаты Польшчы, па выніках 2023 года медыкі з беларускім пашпартам складалі 25% усіх дактароў-замежнікаў, занятых у польскай сістэме аховы здароўя.

Чытайце таксама