Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  2. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  4. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  5. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  8. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  12. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  15. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  16. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
Читать по-русски


"Медиазона"

«Не тое каб я бачыў шмат жудаснага, — кажа Гена, пазыўны — Вікіпедыя, сівавалосы 47-гадовы мужчына, асуджаны ў 2021 годзе за забойства і ўзброенае рабаванне. — Проста рускі без верхняй паловы. Ніжняя палова ёсць, а верхняй няма. Нічога асаблівага». Наступ УСУ ў Курскай вобласці стаў першай аперацыяй, у якой адкрыта ўдзельнічаюць зняволеныя. Іх пачалі масава вербаваць з калоній у канцы траўня. Журналісты Economist змаглі пагаварыць з некаторымі з былых зэкаў — і са старшым лейтэнантам Назарыем Кішаком, які камандуе іх падраздзяленнем. Пераклад артыкула публікуе «Медыязона».

Заключенные в исправительной колонии под Киевом. Фото: Igor Burdyga, DW
Зняволеныя ў папраўчай калоніі пад Кіевам. Фота: Igor Burdyga, DW выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

Смех прарываецца скрозь храбусценне жвіру, калі да нас пад’язджае джып старшага лейтэнанта Назарыя Кішака. Ён спазніўся на чатыры гадзіны. «Гэта быў поўны пі*дзец, — кажа ён з ухмылкай пад крывым баксёрскім носам. — Калона — 70 чачэнцаў. Усе цяпер са святым Пятром». Вораг спрабаваў перасекчы мяжу крыху на поўнач ад месца, дзе яго байцы перайшлі на тэрыторыю Расіі.

Кішак узначальвае адно з самых незвычайных падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць ва ўкраінскай аперацыі ў Курскай вобласці. Рэч не толькі ў яго буйным стылі камандавання. Чвэрць з двухсот яго падначаленых — асуджаныя, якія атрымалі датэрміновае вызваленне ў абмен на службу ва УСУ. Тры месяцы таму гэтыя людзі сядзелі ў калоніях. Цяпер яны выправіліся на сваё першае заданне — ваяваць на тэрыторыі Расіі. Старлей Кішак кажа, што гэта найлепшыя байцы, якіх ён бачыў. 13 жніўня падраздзяленне панесла першую страту: загінуў 24-гадовы Міхаіл, асуджаны за рабаванне.

Падобны да мядзведзя камандзір рагоча, праязджаючы ўздоўж лесапаласы непадалёк ад афіцыйнай расійска-ўкраінскай мяжы. «Не хвалюйцеся, насамрэч мы не ля мяжы, — жартуе ён. — Яна на дзесяць кіламетраў ззаду». Удалечыні страляе танк. Рэзкі паварот — і карэспандэнт Economist трапляе на камандны пункт падраздзялення ва ўкраінскім лесе. Падлога абсыпаная недакуркамі і толькі што адкрытымі скрынямі з гранатамі. Кішак бярэ рацыю, каб перадаць загад праз мяжу. Байцы вакол яго схіліліся ў паклоне, як вучні. Некаторыя толькі што вярнуліся з Расіі і ліхаманкава глытаюць хлеб і маянэз.

Гена, пазыўны Вікіпедыя, — сівавалосы 47-гадовы мужчына, асуджаны ў 2021 годзе за забойства і ўзброенае рабаванне. Ён кажа, што ўсё здарылася з віны алкаголю. Яму адмовілі ў краме, калі ён хацеў купіць яшчэ піва, ахоўнік паспрабаваў выхапіць у яго зброю, і пісталет стрэліў: «Я вярнуўся дадому, лёг спаць, а калі прачнуўся, мяне ўжо чакалі». Як ён кажа, тры з паловай гады ў турме далі яму адчуванне спакою, і гэта дапамагло падчас перасячэння мяжы з Расіяй. «Не тое каб я бачыў шмат жудаснага, — кажа ён. — Проста рускі без верхняй паловы. Ніжняя палова ёсць, а верхняй няма. Нічога асаблівага».

Украіна натхнілася дзякуючы гэтаму марш-кідку на расійскую тэрыторыю. У апошнія дні прасоўванне замарудзілася. Магчыма, украінскія войскі ўмацоўваюць лініі забяспечання, а магчыма, не ведаюць, што лепш рабіць далей. Старлей Кішак і яго зняволеныя прыбылі ў рэгіён 10 жніўня, у якасці падтрымкі для элітнай ударнай групы, якая пачала наступ на Расію 6 жніўня. Цяпер падраздзяленне вядзе баі на поўнач ад Суджы, асноўнага кірунку ўварвання.

Абстаноўка напружаная. Але Кішак кажа, што Украіне, відаць, не хопіць сіл, каб адкрыць новы кірунак для наступу ў гэтым раёне: «Суджа застаецца прыярытэтам. У нас няма лішніх войскаў». Востры недахоп асабовага складу, урэшце, быў галоўнай прычынай таго, што ў траўні Украіна вырашыла ўзяць прыклад з Расіі і дазволіць асуджаным служыць замест адбыцця пакарання.

Саша Бахмут, 55-гадовы жыхар цэнтральнай Украіны, быў адным са зняволеных, якія актыўна выступалі за новы закон. Яго пасадзілі ў канцы 2021 года за тое, што ён застрэліў чалавека. Калі праз тры месяцы пачалася вайна, ён звярнуўся ў суд з просьбай дазволіць яму паехаць на перадавую. Урэшце яму падвярнуўся шанец паваяваць — у Расіі. «Цяжка апісаць гэтае пачуццё, — кажа ён. — Проста ашаламляльнае. Мы трапілі сюды. І не проста дабраліся, а перасеклі мяжу. Мы паказалі, што мы — адважная нацыя».

Паводле старшага лейтэнанта Кішака, поспехі эксперыменту ў самым яго пачатку паказваюць, што даваць людзям другі шанец — правільна. Пры гэтым ён робіць толькі два выключэнні: гвалтаўнікі і Уладзімір Пуцін. Існуе ўсебаковы працэс праверкі, але калі ўжо зняволеныя трапляюць у войска, то становяцца паўнавартаснымі салдатамі. У іх тыя ж правы, што і ў астатніх.

Асуджаныя лічаць, што служба вярнула ім мэту ў жыцці. Вікіпедыя, які вывучаў інфарматыку, кажа, што выкарыстоўвае інстытуцкія веды для працы з беспілотнікамі і сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Старлей Кішак раіць сваім падначаленым рыхтавацца да нечаканасцяў: невядома, куды іх можа прывесці чарговая ўкраінская аперацыя. «Заўсёды марыў адкрыць шашлычную ў Маскве», — кажа ён.