Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  2. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  3. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  4. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  13. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  14. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  17. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
Читать по-русски


Праз 75 гадоў пасля прызнання Ізраіля як незалежнай дзяржавы Нарвегія стала 144-й краінай ААН, якая таксама прызнала Палестыну, паведаміла NRK. Аналагічныя заявы зрабілі ў Ірландыі і Іспаніі.

Премьер-министр Норвегии Йонас Гар Стере. Фото: Х/ne_kadarolduTR
Прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ. Фота: Х/ne_kadarolduTR

Пра прызнанне Палестыны як незалежнай дзяржавы 22 траўня заявіў прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ. Гэтае рашэнне набудзе моц 28 траўня.

«Калі мы прызнаем Палестыну, мы зможам больш рашуча заахвочваць іншыя краіны падтрымліваць будаўніцтва палестынскай дзяржавы і зможам прыцягнуць палестынскую дзяржаву да адказнасці», — адзначыў Стэрэ.

У Палестыны ёсць уласнае консульства ў Нарвегіі з 2011 года, нарвежскія ўлады пачалі выкарыстоўваць слова «Палестына» ў дачыненні да палестынскіх тэрыторый, а раней у траўні Нарвегія прагаласавала за сяброўства Палестыны ў ААН.

Як піша NRK, міністр замежных справаў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ раней падкрэсліваў, што для Нарвегіі важная адзіная палестынская дзяржава: «Мы хочам не „дзяржавы ХАМАС“, а адной палестынскай дзяржавы, якая палітычна трымаецца разам і якая ўзнікла на базе Палестынскай аўтаноміі».

Акрамя таго, прызнаць Палестыну як незалежную дзяржаву 22 траўня планавалі таксама Ірландыя і Іспанія, адзначала выданне Politico. Так і атрымалася — абедзве краіны зрабілі аналагічныя заявы, рашэнні набудуць моц таксама 28 траўня, піша Irish Times.

Чальцы Еўрапейскага саюза Славенія і Мальта таксама заяўлялі ў апошнія тыдні, што плануюць дабівацца прызнання Палестыны. Там сцвярджаюць, што рашэнне пра стварэнне дзвюх дзяржаваў мае важнае значэнне для трывалага міру на Блізкім Усходзе.

Ізраіль заявіў, што адклікае амбасадараў у Нарвегіі і Ірландыі для кансультацый.

«Сёння я дасылаю выразны сігнал Ірландыі і Нарвегіі: Ізраіль не пакіне гэтага проста так. Я толькі што загадаў адклікаць амбасадараў Ізраіля ў Дубліне і Осла ў Ізраіль для далейшых кансультацый у Ерусаліме», — паведаміў міністр замежных справаў краіны Ісраэль Кац.

На гэты момант незалежнасць Палестыны прызналі больш за 140 дзяржаваў — сябраў ААН, у тым ліку Беларусь, Расія, Украіна, краіны Усходняй Еўропы, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Кітай, Індыя. Не прызналі — большасць дзяржаваў Заходняй Еўропы, ЗША, Канада, Аўстралія, Японія.