Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  4. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  5. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  6. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  7. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  11. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  12. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  13. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  14. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
Читать по-русски


Восем дзяцей і дарослы памерлі, з’еўшы мяса марской чарапахі на востраве Пемба ў танзанійскім архіпелагу Занзібар. Яшчэ 78 чалавек з атручаннем трапілі ў бальніцу. Пра трагедыю паведамляе The Guardian.

Пляж на острове Пемба. Фото: Andrew Moir, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org
Пляж на востраве Пемба. Фота: Andrew Moir, CC BY 2.0, wikimedia.org

Мяса марскіх чарапах лічыцца на Занзібары далікатэсам. Але яго ўжыванне перыядычна прыводзіць да смерці ад хеланітаксізму — разнавіднасці харчовага атручання, дакладныя прычыны якога невядомыя.

Увечары ў пятніцу, 8 сакавіка, ад хеланітаксізму памерла дарослая жанчына, якая была маці аднаго з васьмі дзяцей, што памерлі напярэдадні. Атрутнае мяса яны з’елі ў аўторак, 5 сакавіка. Як сцвярджаюць танзанійскія медыкі, лабараторныя тэсты паказалі, што ўсе ахвяры атручання елі мяса марскіх чарапах.

Улады Занзібара (аўтаномнага астраўнога рэгіёна Танзаніі) адправілі на Пембу каманду па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, якая заклікае людзей пазбягаць ужывання ў ежу марскіх чарапах.

У 2021 годзе на Пембе, з’еўшы мяса марской чарапахі, ужо памерлі сем чалавек, у тым ліку трохгадовае дзіця. Яшчэ трое тады былі шпіталізаваныя.

Паводле адной з версій, хеланітаксізм можа быць звязаны з ядавітасцю некаторых водарасцяў, якія ядуць марскія чарапахі. Такое атручанне суправаджаецца дыярэяй, ванітамі, цяжкасцю глытання, а таксама разбуральным уздзеяннем на печань. Супрацьяддзя ад хеланітаксізму няма, а поўнае выздараўленне можа заняць некалькі тыдняў.

Занзібар у апошнія гады стаў адным з папулярных напрамкаў для беларускіх аматараў экзатычнага турызму.

Чытайце таксама