Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  3. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  16. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  19. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
Читать по-русски


Расійскі бізнесовец Ігар Макараў, чый капітал ацэньваецца больш чым у 2 мільярды даляраў, выйшаў з грамадзянства РФ. Гэта ўжо шосты мільярдэр, які адмовіўся ад расійскага пашпарта пасля пачатку вайны ва Украіне, піша Forbes. Акрамя таго, ён цесна звязаны з беларускімі ўладамі, у тым ліку асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам, і нават мае статус сябра палітыка.

Игорь Макаров. Фото: commons.wikimedia.org
Ігар Макараў. Фота: commons.wikimedia.org

Ігар Макараў, заснавальнік і кіраўнік энэргетычнай кампаніі «Арети», адмовіўся ад пашпарта Расіі ў 2023 годзе, у яго цяпер толькі адно грамадзянства — Кіпра. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў яго профілі на сайце амерыканскага Forbes.

Бізнесовец атрымаў «залаты пашпарт» Кіпра ў абмен на інвестыцыі ў 2008−2012 гадах. Яго капітал ацэньваецца ў 2,2 млрд даляраў, у 2023 годзе ён заняў 57-е месца ў рэйтынгу самых багатых мільярдэраў Расіі.

У канцы 1990-х заснаваная Макаравым кампанія «Итера» займалася перапродажам туркменскага газу, а ў 2012 годзе стварыла СП з «Раснафтай», якая атрымала 51% кампаніі. Аснова капіталу мільярдэра сёння — інвестыцыі на заходніх рынках. У прыватнасці, яго «Арети» (перавернутая назва «Итера») належыць 9% акцый канадскай нафтавай кампаніі Spartan Delta Corp коштам каля 150 млн даляраў.

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну санкцыі супраць Макарава ўвялі Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя.

Макараў — шосты мільярдэр са спісу Forbes, які адмовіўся ад пашпарта РФ пасля пачатку вайны. Раней на такі ж крок пайшлі заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі Freedom Finance Цімур Турлоў, заснавальнік групы фондаў DST Global і былы саўладальнік Mail.Ru Group Юрый Мільнер, заснавальнік Revolut Мікалай Старонскі, заснавальнік «Тройка Диалог» Рубен Варданян і заснавальнік «Тинькофф банка» Алег Цінькоў.

Макараў таксама вядомы сяброўскімі адносінамі з Аляксандрам Лукашэнкам і ў мінулым меў бізнес-інтарэсы ў нашай краіне. У свой час ён пастаўляў газ у Беларусь і займаўся будаўніцтвам — так, «Итера», якая яму належыць, узвяла некалькі панэльных дамоў у Мінску і хмарачос «Ветразь» на скрыжаванні вуліц Ціміразева, Максіма Танка і Кальварыйскай.

Яшчэ адным праектам Макарава ў 2007 годзе мусіла стаць забудова тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1, аднак да яго рэалізацыі не дайшло праз зніжэнне попыту на нерухомасць. У выніку праектам «Мінск-Сіці» (цяпер гэта «Мінск-Свет») занялася кампанія «Дана Астра» сербскіх бізнесоўцаў братоў Карычаў.

З 2005 года Ігар Макараў стаў ганаровым консулам Беларусі ў Маскве. Ён таксама атрымаў з рук Лукашэнкі медаль Францыска Скарыны і ордэн Дружбы народаў.

Некалькі гадоў таму Аляксандра Лукашэнку і яго малодшага сына Мікалая заўважылі на прагулцы на роварах коштам некалькі тысяч еўра. Прэс-сакратар палітыка Наталля Эйсмант тады заявіла, што на дарагія ровары «дзяржава не выдаткавала ні капейкі», бо іх падарыў Лукашэнку «ягоны сябар, бізнесовец Ігар Макараў». Яшчэ некалькі ровараў ён нібыта перадаў спартоўцам нацыянальнай зборнай па веласпорце.