Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  5. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  11. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
Читать по-русски


Урад Украіны вырашыў аб’яднаць два міністэрствы: інфраструктуры і рэгіянальнага развіцця. Узначаліць новае ведамства, якое будзе займацца развіццём суполак, тэрыторый і інфраструктуры Украіны, новы віцэ-прэм'ер — Аляксандр Кубракоў. Паводле звестак украінскіх і беларускіх СМІ, новы віцэ-прэм'ер — пляменнік кіраўніка МУС Беларусі Івана Кубракова.

Коллаж "Зеркала"
Справа — Іван Кубракоў, злева — Аляксандр Кубракоў. Калаж «Люстэрка»

1 снежня ў Вярхоўную Раду ўнеслі прадстаўленне на прызначэнне Аляксандра Кубракова на пасаду віцэ-прэм'ер-міністра па аднаўленні Украіны — міністра развіцця супольнасцяў, тэрыторый і інфраструктуры. За гэтае прызначэнне прагаласавалі 263 нардэпы.

Пляменнік ці не?

Украінскія і беларускія СМІ не раз паведамлялі пра тое, што Аляксандр Кубракоў — сваяк кіраўніка МУС Беларусі Івана Кубракова.

У сям'і Івана Кубракова, які нарадзіўся ў вёсцы Малінаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, было пяцёра дзяцей. Старэйшы, Мікалай, нарадзіўся ў 1960 годзе, у 1961 — Міхаіл, у 1964 — Віктар, у 1969 — Сяргей, а ў 1975 — Іван. Мікалая і называюць бацькам новага віцэ-прэм'ера Украіны. Адзначаецца, што ён першым з братоў пайшоў працаваць у міліцыю.

Я раней расказвала TUT.BY цётка кіраўніка МУС Беларусі Валянціна Мацвееўна, Мікалай Кубракоў сапраўды пайшоў служыць у міліцыю і з’ехаў у Мінск, але ўжо выйшаў на пенсію па выслузе гадоў і працуе на грамадзянцы. Пра нейкія яго сувязі з Украінай яна не згадвала.

Тетя Ивана Кубракова Валентина Матвеевна. Фото: TUT.BY
Цётка Івана Кубракова Валянціна Мацвееўна. Фота: TUT.BY

А менавіта ва Украіне, а дакладней у горадзе Першатравенск Днепрапятроўскай вобласці, і нарадзіўся Аляксандр Кубракоў, якога называюць пляменнікам кіраўніка МУС Беларусі.

Асабліва тэма магчымага сваяцтва пачала мусіравацца пасля жорсткага здушэння пратэстаў у 2020 годзе ў Беларусі. СМІ абураліся тым фактам, што кіраўнік ведамства «Украўтадар» Аляксандр Кубракоў дазваляе беларускім дзяржаўным кампаніям атрымліваць падрады на будаўніцтва дарог ва Украіне: у гэтым бачылі нейкія дамоўленасці паміж сваякамі.

Дарэчы, сам Аляксандр Кубракоў у сваіх інтэрв'ю не расказваў пра бацьку ці дзядзьку, ён таксама ніколі не згадваў і свае беларускія карані.

Зрэшты, сваіх украінскіх сваякоў не згадваў і міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў.

Иван Кубраков. Фото: пресс-служба Совета Республики
Іван Кубракоў. Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі

Хто такі Аляксандр Кубракоў?

40-гадовы Аляксандр Кубракоў нарадзіўся ў горадзе Першатравенск Днепрапятроўскай вобласці. Скончыў Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт з кваліфікацыяй маркетолага, а таксама кароткатэрміновую праграму ў Школе кіравання імя Джона Кенэдзі.

Фото: Facebook / oleksandr.kubrakov
Фота: Facebook / oleksandr.kubrakov

Быў сузаснавальнікам кіраўнічай кампаніі «Горад для людзей» і фірмы «Еўракамунсэрвіс». Займаўся праектам «Хатні інтэрнэт» ад аператара «Кіеўстар» і ўдзельнічаў у распрацоўцы транспартнай стратэгіі Кіева. Аляксандр Кубракоў займаў пасаду выканаўчага дырэктара асацыяцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі Украіны», быў дарадцам мэра Кіева Віталя Клічко ў ІТ-сферы.

З 2019 па 2021 год Кубракоў узначальваў «Украўтадар». Таксама ў 2019 годзе быў абраны ў Вярхоўную Раду Украіны дзявятага склікання ад кіраўнічай партыі «Слуга народа». Увайшоў у склад камітэта па правах чалавека, дэакупацыі і рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый у Данецкай, Луганскай абласцях і Крыме, горада Севастопаля, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін. У 2021-м Аляксандр Кубракоў быў прызначаны міністрам інфраструктуры Украіны і займаў названую пасаду да гэтага часу.