Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  2. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  4. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  5. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  6. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  7. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  8. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  9. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  10. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  11. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  12. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  15. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  16. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  17. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
Читать по-русски


Беларусь выкарыстоўвае магутныя сродкі радыёлакацыйнай барацьбы, каб ускладніць Украіне працу па назіранні за мяжой. Пра гэта «Украінскай праўдзе» заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Фото: t.me/tymoshenko_kyrylo
Фота: t.me/tymoshenko_kyrylo

— Дзяржаўная памежная служба Украіны фіксуе, што па той бок мяжы актыўна працуюць падраздзяленні радыёлакацыйнай барацьбы, што ў першую чаргу нацэлена на недапушчэнне назірання сіламі абароны Украіны за лініяй дзяржаўнай мяжы. У прыватнасці, іх сродкі РЭБ (радыёэлектроннай барацьбы) спрабуюць здушыць працу нашых беспілотнікаў, а нярэдка і перахапіць кіраванне БПЛА, якія мы выкарыстоўваем, — расказаў Дземчанка.

Спікер адзначыў, што ўкраінскія памежнікі не ладзяць правакацый на мяжы, «у адрозненне ад суседняй краіны, якая пастаянна спрабуе абвінаваціць у нечым нашую дзяржаву».

— Беларусь жа, фактычна, з’яўляецца сатэлітам РФ, які аддае сваю тэрыторыю, палігоны, базу для падраздзяленняў УС РФ. Адкуль пастаянная пагроза нанясення ракетных і авіяцыйных удараў, у тым ліку і з выкарыстаннем ударных БПЛА. У той жа час здзіўляе, як яны спрабуюць перакінуць адказнасць за ўзмацненне напружання на Украіну. Нядаўна беларускі памежны камітэт паказваў украінскія ўмацаванні і чамусьці здзіўляўся ім, але яны павінныя разумець: пакуль Беларусь будзе пад уплывам РФ, мы будзем рабіць усё, каб забяспечыць нашу бяспеку.

Прадстаўнік украінскай памежнай службы падкрэсліў, што ўсе мерапрыемствы па ўмацаванні мяжы праводзяцца з мэтай абароны ад агрэсіі, на Беларусь нападаць ніхто не збіраецца.

— Украіна не развязвала гэтай вайны, але, на жаль, Беларусь з’яўляецца той краінай, якая падтрымлівае Расію. Менавіта таму адбываецца ўмацаванне па лініі мяжы на ўсёй працягласці з Рэспублікай Беларусь, — заявіў Андрэй Дземчанка.

У той жа час спікер адзначыў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца кантраляванай: памежнікі пакуль не адзначаюць ні зменаў у колькасным складзе падраздзяленняў Узброеных сіл РБ паблізу мяжы, ні зменаў у характары іх дзеянняў. Аднак гэтаму ўчастку працягнуць надаваць значную ўвагу, у прыватнасці, праз нарошчванне рэгіянальнай групоўкі войскаў саюзнай дзяржавы.

Працягласць украінска-беларускай мяжы складае 1048 км. Раней украінскі бок паказаў і расказаў праўзвядзенне жалезабетоннага плота на мяжы: яго працягласць пакуль складае 3 км, але працы працягваюцца. У Роўненскай вобласці Украіны, дзе плот яшчэ не пабудавалі, перакапалі трасы, выкапалі равы, замініравалі памежную тэрыторыю.

Акрамя таго, 10 жніўня стала вядома, што ўкраінская тэрытарыяльная абарона замініравала мясцовасць у Валынскай вобласці, што прымыкае да Беларусі. У ліпені паведамлялася пра ўсталяванне ўкраінскімі вайскоўцамі супрацьтанкавых мін на тэрыторыі пункта пропуску Выступовічы — Новая Рудня.

Мінабароны Украіны заявіла, што для ворага, які вырашыць уварвацца на тэрыторыю краіны, «кожная дарога і сцежка, лясы і пагоркі стануць пасткай або непрыемным сюрпрызам», а «яго страты будуць велізарнымі».

Беларускі бок абвінавачвае Украіну ў правакацыях, заяўляючы, што «адчувае ціск». У прыватнасці, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо заявіў, што з украінскай тэрыторыі «цэляцца ў беларускіх памежнікаў» і «часам страляюць у паветра», украінскі бок узарваў «практычна ўсе памежныя масты, і аўтамабільныя, і чыгуначныя», а прыгранічныя дарогі ва Украіне цалкам замініраваныя.

ДПК Беларусі таксама паведамляў пра перахоплены ўкраінскі беспілотнік, які «выкарыстоўваўся для трэніровак перамяшчэння і скіду выбуховых прыладаў, а таксама вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». На думку дзяржаўных прапагандыстаў, гэта сведчанне гатоўнасці да нападу.