Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  3. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  16. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  19. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
Читать по-русски


Уладзімір Зяленскі заявіў, што за 30 гадоў сваёй незалежнасці Украіна не змагла пабудаваць надзейную сістэму бяспекі, таму што недаацаніла пагрозу, якую ўяўляе для яе Расія. Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў у інтэрв'ю чэшскаму тэлебачанню.

Владимир Зеленский. Фото president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што лідары некаторых краін хацелі б, каб ён для заключэння міру пайшоў на кампрамісы з Расіяй, але ён нават не разглядае такія варыянты.

— Я думаю, што некаторыя лідары краін, вядома ж, хацелі б… я не хачу цяпер даваць сваю ацэнку гэтаму, таму што гэта не мае значэння. Для мяне не важна, што хтосьці спрабуе падштурхнуць мяне (да перамоваў). Мы ўжо там былі (у перамовах з РФ). Для нас там няма ніякіх сюрпрызаў, мы ведаем, чым такая гісторыя заканчваецца.

Зяленскі заявіў, што з такім суседам, як Расія, не можа быць гісторыі са шчаслівым канцом.

— Мы павінныя будаваць вельмі прагматычныя адносіны, таму што яна (Расія) вельмі небяспечная. Яна вельмі вялікая. Цяпер мы бачым вынік яе палітыкі.

Украінскі прэзідэнт заявіў, што самай вялікай памылкай украінскай палітыкі з’яўляецца тое, што яны недаацанілі краіну-суседа і за 30 гадоў незалежнасці не змаглі выбудаваць моцную сістэму бяспекі.

— Я думаю таму, што мы не чакалі ад іх (ад Расіі) настолькі агрэсіўных крокаў, настолькі ваяўнічых крокаў, настолькі крывавых учынкаў. Гэта была найбольшая памылка нашай краіны, украінскай палітыкі, — сказаў Зяленскі, адзначыўшы, што ён не хоча паўтарэння гэтых падзей, таму няма сэнсу падштурхоўваць яго да перамоваў з Расіяй.

— Думаю, адной вайны ў гэтым стагоддзі для Украіны дастаткова, — падкрэсліў Зяленскі.

Зяленскі ўпэўнены, што пасля вайны прыярытэтам для многіх краін стане менавіта бяспека.

— Мы разаб’ём Расію на нашай зямлі, але гэта не значыць, што яна не вернецца праз 10−20 гадоў. У любым выпадку, мы мусім забяспечыць сабе бяспеку, — заявіў Зяленскі.