Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  5. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  11. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
Читать по-русски


З 21 верасня на фронце і ў тыле загінула больш за 100 мабілізаваных расіян, падлічыла «Новая газета Европа». З іх выданню вядомыя імёны 89 мужчын. Больш за ўсё загінулых — з Урала. Толькі ў Свярдлоўскай вобласці сваякі атрымалі як мінімум 24 «пахаванкі».

Фото: Сибирь.Реалии
Фота: «Сибирь.Реалии»

Паведамленні пра смерць мабілізаваных пачалі прыходзіць у першы ж тыдзень пасля прызыву. 27 верасня стала вядома пра смерць жыхара пасёлка Звёздны Кабардзіна-Балкарыі. Барыс Шаваеў памёр на зборах у Інгушэціі. Прычынай смерці назвалі адарваны тромб. Ужо на наступны дзень пры нявысветленых абставінах загінулі мабілізаваныя ў горадзе Борзя Забайкальскага краю і пад Цюменню.

Усяго 23 чалавекі, то-бок кожны пяты мабілізаваны, пра чыю смерць вядома «Новой газете. Европа», загінуў не на фронце, а падчас падрыхтоўкі да баёў. Прычынамі смерці станавіліся бойкі, алкаголь, наркотыкі, самагубства і няшчасныя выпадкі.

Гінуць на фронце мабілізаваныя пачалі ўжо ў пачатку кастрычніка. Дзмітрый Сідараў і Андрэй Пічуеў з Бураціі былі прызваныя 22 верасня, а загінулі 4 кастрычніка — менш чым праз два тыдні.

Больш за ўсё стратаў панёс Урал. Вядома пра 24 загінулых са Свярдлоўскай вобласці, 13 — з Чалябінскай вобласці і дваіх з Курганскай. У некаторых выпадках ад мабілізацыі да гібелі прайшло ўсяго 9−10 дзён.

Як «Новая газета. Европа» лічыла

Мы ўлічвалі паведамленні СМІ са спасылкай на афіцыйных асобаў (супрацоўнікаў ваенкаматаў, раённых адміністрацый і нават бюро судмедэкспертызы) або дакументы, а таксама паведамленні пра пахаванні ў сацсетках і афіцыйныя заявы. Так, са 101 загінулага 94 паведамленні пацвердзілі СМІ або афіцыйныя асобы. Таксама ў нашую выбарку трапіла сем паведамленняў з сацсетак. Нам удалося іх пацвердзіць, звязаўшыся са сваякамі, альбо ў іх утрымліваліся аб’явы аб пахаванні. Астатнія паведамленні ў сацсетках мы адсеялі праз недастатковую колькасць доказаў.

У тым ліку мы ўлічылі паведамленні пра 12 загінулых у вайсковых частках да адпраўкі на фронт, чые імёны СМІ не назвалі. Аднак іх смерць пацвярджалі афіцыйныя асобы. Таксама мы ўлічылі паведамленні пра смерці, пра якія незалежна адзін ад аднаго паведамілі некалькі СМІ.

У падлік уключаныя толькі паведамленні пра мабілізаваных грамадзян Расіі. Калі сваякі паведамлялі, што мужчына пайшоў на вайну без позвы, мы лічылі чалавека добраахвотнікам і не ўключалі ў базу. Да прыкладу, мы не ўлічылі загінулых у масавым расстрэле на палігоне Солаці ў Белгародскай вобласці. Дакладных паведамленняў пра тое, што гэта былі менавіта мабілізаваныя грамадзяне, а не добраахвотнікі, няма.