Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


Пра разыход Улад і Нія абвясцілі напрыканцы лютага, паведамляе «Наша Ніва».

Улад і Нія. Фота з сацсетак
Улад і Нія. Фота з сацсетак

Паўтара года таму ў TikTok завірусіліся відэа з маладой парай, Уладам і Ніяй. 1 кастрычніка 2023 года Улад трапіў у аварыю і атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Медыкі меркавалі, што хлопец можа ўвогуле не выжыць, а калі і выжыве, то будзе цалкам недзеяздольны.

Дапамагла клетачная тэрапія — хлопец неўзабаве ачуняў. Былая дзяўчына Улада, Нія, родам з Эміратаў. Яна ад самага пачатку дапамагала яму аднаўляцца.

Улада чакаў доўгі шлях рэабілітацыі, але прагрэс быў відавочны. Даволі хутка да яго пачала вяртацца памяць, праз некалькі месяцаў ён зноў зрабіў свае першыя крокі, пасля навучыўся абслугоўваць сябе цалкам самастойна і бегла размаўляць.

Цяпер Улад хоць і не да канца аднавіўся, але ўжо займаецца ў спартовай залі, плавае і жыве даволі актыўным жыццём.

У лютым 2024 года пара казала, што яны плануюць ажаніцца. Але праз год, у лютым 2025-га, Улад і Нія абвясцілі, што разышліся. Пазней Нія ў сваім тэлеграм-канале напісала:

«Час ад часу кахання проста недастаткова. Мы зразумелі, што нашы стылі стасункаў не супадаюць, і гэта прывяло нас да розных шляхоў. Хоць мы можам пайсці рознымі шляхамі, мы заўжды будзем паважаць адно аднаго і ўдзячныя за моманты, якія мы падзялілі. За новыя пачынанні нас абаіх».

Нія публікуе нататкі са свайго жыцця і час ад часу настальгуе па старых адносінах. Улад распавядае пра тое, як аднаўляецца, але ўжо адзін, і таксама час ад часу згадвае пра былое. Перыядычна абое намякаюць, што, магчыма, у гэтай гісторыі яшчэ не ўсё скончана.