Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  5. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. В мае будет три выходных дня подряд. Что об этом важно знать работникам и нанимателям
  9. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  12. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  16. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


/

Ужо тры тыдні нічога не вядома пра месцазнаходжанне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Пакуль ёсць толькі ўрыўкавая інфармацыя: што ейныя дзеці, мяркуючы па ўсім, у Беларусі, як і былы муж Андрэй. «Еўрарадыё» паразмаўляла з экс-мужам Мельнікавай Андрэем.

 Анжаліка Мельнікава з дачкамі і былым мужам. Фота: Facebook
Анжаліка Мельнікава з дачкамі і былым мужам. Фота: Facebook

Падчас размовы мы прадставіліся журналістамі, не ўдакладніўшы з якога медыя, каб не ствараць для яго пагрозаў праз камунікацыю з «экстрэмістамі».

 — Можа, з’явіліся нейкія навіны пра Анжаліку?

— Ну не, не… таксама ніхто нічога не ведае, нічога пакуль няма.

— А вы звярталіся куды-небудзь… у міліцыю?

— Ну… я асабіста не звяртаўся… Гэта… так, праз знаёмых больш.

— Праз знаёмых, але хтосьці звярнуўся ў нейкія органы? Калі знікае чалавек — трэба ж, напэўна, каб шукалі?

— Ну… ну я… нікуды афіцыйна не звяртаўся. Не ведаю, не бачу ў гэтым сэнсу.

— А чаму?

— Ну… таму… хм… таму што не бачу… не ведаю. Ну, не хачу звязвацца з органамі ў такім стылі.

— Ці вы думаеце, што яна сама кудысьці проста з’ехала?

— Ой! Без паняцця. Увогуле ж… ну я не ведаю, у мяне ніякай інфармацыі няма.

— А дзеці з вамі яшчэ?

— Так, дзеці са мной. У мяне… як бы [уздыхнуў] мы разведзеныя, у прынцыпе, таму… вось…

— Скажыце, а як вы з’язджалі? Вы з Польшчы разам з дзецьмі з’язджалі?

— Усё, без каментароў.