Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  2. Урад укараняе новаўвядзенні ў рэгуляванне цэн — што змяняецца для вытворцаў і гандлю
  3. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  4. Дэпутаты прынялі падатковае новаўвядзенне. Расказваем, у чым яно заключаецца і каго датычыць
  5. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  6. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  7. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  8. В Кремле усилили риторику о «первопричинах войны»: чего там требуют от Трампа и что это будет означать для Украины — ISW
  9. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  10. «Да, глупо получилось». Беларусы продолжают жаловаться в TikTok на трудности с обменом валюты
  11. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
Читать по-русски


/

Гінеколаг Ганна Каско пераехала ў Польшчу чатыры гады таму. Цяпер яна адна з самых вядомых спецыялістаў Варшавы, паведамляе «Наша Ніва».

Па словах Ганны, у Беларусі яе заробак складаў 3000 доллараў. Але для таго, каб столькі зарабіць ёй даводзілася працаваць амаль круглыя суткі.

«Я працавала ў раддоме да чатырох, з чатырох да васьмі — у прыватным цэнтры. І яшчэ была ўргентнай. Гэта значыць цябе могуць ноччу выклікаць на УГД», — згадвае Каско ў інтэрв'ю ютуб-каналу Аксаны Дораховіч «Поспех мігранта».

З пераездам у Варшаву пасля настрыфікацыі дыплому доктара запрасілі працаваць у прыватную клініку. З цягам часу ў яе з’явілася яшчэ адно месца працы. У выніку жанчына працягвае працаваць амаль у тым жа рытме, што і ў Беларусі. Аднак пры гэтым яе заробак павялічыўся ў дзесяць разоў.

Па словах Ганны, з грошай, якія людзі аддаюць за прыём у прыватнай клініцы, доктар атрымлівае ад 40% да 60%.

Пры гэтым жанчына жыве сціпла і імкнецца адкладваць 80% заробку.

«Адкладваю як я свае грошы, так і муж свае. Потым мы можам разам нешта там купіць ці пабудаваць. Я яму фуру адзін раз купіла. Ён на той момант перавозкамі займаўся. Гэта было яшчэ ў Беларусі», — дзеліцца ўспамінамі жанчына.