Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко ввел новшества, которые одновременно затрагивают водителей и валютный рынок. Рассказываем, что и когда изменится
  2. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  3. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  4. СК ужо пагражае будучым удзельнікам замежных акцый да Дня Волі і паведамляе пра ператрусы па мітынгах 26 студзеня
  5. Зеленский прокомментировал телефонный разговор с Трампом
  6. К чему привело тайное размещение ядерного оружия в другой стране: рассказываем, как самолет ВВС США сбросил атомную бомбу на Канаду
  7. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  8. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  9. «Я сейчас валерьянку пью». Поговорили с выехавшими беларусами, истории которых обманом сняли для пропагандистского кино
  10. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  11. ISW: ВСУ продвинулись в Белгородской области, Россия перебрасывает резервные подразделения к границе для защиты от украинских атак
  12. Беларусы раскупили уже три «Минск-арены» на концерт этих артистов, на очереди четвертая. Но с группой есть большой нюанс
  13. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  14. У МУС Беларусі пракаментавалі навіну пра збіццё расійскага стэндапера
  15. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
Читать по-русски


/

У сеціве з’явілася відэа з чарадой машын хуткай дапамогі ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы ў Мінску. Паводле інфармацыі аўтара, увечары на мінулым тыдні чарга на шпіталізацыю расцягнулася на некалькі гадзін. У сітуацыі разбіралася агенцтва «Мінск-Навіны».

Відавочцы расказалі пра чаргу з машын хуткай дапамогі ля сталічнай дзіцячай «інфекцыёнкі».

На відэа прысутнічаюць не толькі службовыя аўтамабілі медыкаў, але і машыны наведнікаў, якія прывезлі дзяцей на шпіталізацыю самастойна. У прыёмныя боксы пацыентаў запускалі па меры іх прыбыцця. Тым не менш увечары час чакання з моманту рэгістрацыі да трапляння ў палату расцягнуўся да чатырох гадзін.

У Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама запэўнілі, што ажыятажу цяпер няма і ў той дзень ён не быў звязаны з надзвычайнымі абставінамі. Рэч у сезонным уздыме захворвальнасці, які сёлета зрушыўся са студзеня на канец лютага.

— З 10 да 17 сакавіка ў прыёмнае аддзяленне гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы звярнуліся 832 чалавекі. З іх шпіталізаваныя 577, яшчэ 255 (30%) не мелі патрэбы ў шпіталізацыі альбо адмовіліся ад яе, — расказалі спецыялісты.

Паводле іх, сярэдні паказчык зваротаў за суткі — 118 чалавек, што карэлюе з сярэднімі паказчыкамі зваротаў у аналагічныя перыяды папярэдніх гадоў.

Каля 60% тых, хто звярнуўся, прыпадае на часавы інтэрвал з 15.00 да 23.00, у сувязі з чым арганізаваная праца чатырох дактароў у вечаровую змену. Акрамя таго, частка пацыентаў з інфекцыямі рэспіраторнага тракту дадаткова шпіталізуюцца ў 3-ю і 4-ю гарадскія дзіцячыя клінічныя бальніцы.

Чытайце таксама