Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  18. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


/

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што сёлетнія выбары былі самымі ціхімі за ўсю гісторыю краіны. У выніку ЦВК абвясціў, што ў Аляксандра Лукашэнкі 86,82% галасоў. Ці можа гэты рэкорд паўплываць на паводзіны ўладаў і знізіць узровень рэпрэсій, а то і зусім іх спыніць?

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

«Чакаць сур’ёзных зменаў найбліжэйшым часам не варта»

Юрыст «Вясны», былы адвакат Павел Сапелка кажа, што пакуль праваабаронцы не адзначаюць якіх-кольвек прыкмет, якія паказваюць на гатоўнасць уладаў спыніць рэпрэсіі. Ці хаця б пайсці на зніжэнне градуса напружання ў грамадстве.

— Калі гэты працэс і пачнецца, то ён не будзе праходзіць хутка, — упэўнены праваабаронца. — Мы будзем па-ранейшаму ўважліва фіксаваць тое, што адбываецца і рабіць з гэтага высновы. Але, як на мяне, чакаць нейкіх сур’ёзных зменаў найбліжэйшым часам не варта.

Ніякіх прыкмет блізкай палітычнай адлігі пакуль не бачыць і BELPOL. Яго прадстаўнік і экс-супрацоўнік крымінальнага вышуку Уладзімір Жыгар кажа, што сігналаў пра гэта яны пакуль не атрымлівалі.

— Наколькі нам вядома, усё застанецца дакладна так, як ёсць, — канстатуе былы сілавік. — Рэжым падняў градус у грамадстве, Лукашэнка ўсё яшчэ моцна напалоханы. Ён выдатна разумее, што нават такое невялікае паслабленне можа прывесці да расхіствання ўнутры так званага сілавога блока. Няма ніякіх перадумоваў для змены вектара.

«Скажуць біць — будуць біць»

Дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч кажа, што для спынення рэпрэсій у кіраўніцтва Беларусі ёсць усе механізмы. Эксперт упэўнены, што зрабіць гэта можна «адным днём», проста аддаўшы загад сілавікам.

— Я лічу, што рэпрэсіі можна спыніць на загад, ніякай складанасці ў гэтым няма, — адзначае ён. — Калі сілавікоў не будуць заахвочваць за такога кшталту дзейнасць, то яны не будуць гэтага рабіць. Апарат працуе як бюракратычны механізм: скажуць біць — будуць біць, скажуць не біць — будуць біць кагосьці іншага. Урэшце, у сілавікоў працы хапае — ёсць звычайная злачыннасць.

Аднак Уладзімір Жыгар упэўнены, што рэпрэсіўная інертнасць у сістэме настолькі вялікая, што нават пасля атрымання загаду ад кіраўніцтва сілавікі не адразу змогуць спыніцца.

— Гэтая жорсткасць спыніцца толькі тады, калі сама сістэма пачне жасціць у дачыненні да тых, хто гэта робіць цяпер, — лічыць Жыгар. — То-бок каб гэта спынілася, самой сістэме давядзецца спыняць так званых праваахоўнікаў. Уявіць, што гэта адбудзецца імгненна або найбліжэйшым часам, папросту немагчыма.

Павел Сапелка звяртае ўвагу на тое, што ўжо 27 студзеня Следчы камітэт паведаміў пра завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да тых, хто прыйшоў на акцыі пратэсту за мяжой у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Сілавікі заявілі, што ведаюць асобы 365 удзельнікаў, ім пагражаюць праблемамі. На думку Сапелкі, гэта сведчыць пра адсутнасць ва ўладаў намераў спыніць рэпрэсіі.

— Калі завядзенне гэтай крымінальнай справы будзе суправаджацца працэсуальнымі дзеяннямі накшталт арышту маёмасці, ператрусаў, допытаў сваякоў, брутальнымі пранікненнямі ў жылыя памяшканні, дзе прапісаныя людзі, якія выехалі за мяжу, то мы гэта будзем расцэньваць, вядома ж, як рэпрэсіі, — папярэджвае юрыст «Вясны». — Так ужо было з тымі, хто выходзіў на акцыі пратэсту за межамі Беларусі ў 2024 годзе. І гэта цалкам укладваецца ў рыторыку ўладаў, якія не пакідаюць надзеі задушыць пратэст ва ўсіх яго праявах.

Чытайце таксама