Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


/

На прафесара Яна Маліцкага напалі ў цэнтры Варшавы (Польшча). Цяпер ён у бальніцы. Асобы нападнікаў невядомыя, піша «Белсат» са спасылкай на паведамленне дырэктаркі Школы ўсходніх моваў пры Цэнтры Усходняй Еўропы Інгі Катаньскай, якое было дасланае журналістам.

Ян Малицкий в интервью проекта «Вот Так». 29 июня 2024 года. Скриншот: "Белсат"
Ян Маліцкі ў інтэрв'ю праекту «Вось так». 29 чэрвеня 2024 года. Скрыншот: «Белсат»

Як перадае «Белсат», у ноч на 20 снежня ў Казіміроўскім парку, размешчаным у цэнтры Варшавы, «быў здзейснены замах на жыццё кіраўніка Цэнтра і дырэктара стыпендыяльнай праграмы імені Кастуся Каліноўскага Яна Маліцкага».

Паводле інфармацыі Катаньскай, двое мужчын спыталі ў Маліцкага, як яго завуць. Калі Маліцкі прадставіўся, атрымаў удар па галаве, страціў прытомнасць. Ён ачуняў у машыне хуткай дапамогі. Прафесара даставілі ў Пражскую бальніцу ў Варшаве.

Усіх, хто мае інфармацыю пра напад, просяць звязацца з паліцыяй ці Агенцтвам унутранай бяспекі Польшчы.

У сакратарыяце Цэнтра Усходняй Еўропы «Белсату» сказалі, што не могуць пацвердзіць рассыланне такой інфармацыі. Школа ўсходніх моваў не адказвае на званкі. Тэлефон Маліцкага пераключаны на галасавую пошту.

Праграма Каліноўскага — польская дзяржаўная праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная ў 2006 годзе. Праграма першапачаткова прызначалася для студэнтаў, адлічаных з беларускіх ВНУ з «палітычных» прычын. З часам у праграму таксама пачалі прымаць беларусаў, якія не могуць працягваць адукацыю ў Беларусі праз свае палітычныя погляды, а таксама ўдзельнічалі ў абароне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.