Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. В мае будет три выходных дня подряд. Что об этом важно знать работникам и нанимателям
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  10. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  11. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  12. Есть проблема с пенсиями, о которой говорят даже официальные профсоюзы. Посмотрели, какая с ней ситуация
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  15. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  16. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  17. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


/

Жыхара Гомеля звольнілі з ААТ «Гомсельмаш» пасля таго, як сілавікі западозрылі яго ў пратэснай актыўнасці (хоць доказаў не знайшлі і ў выніку адпусцілі). Але на гэтым яго беды не скончыліся: у характарыстыцы напісалі, нібыта ён не падтрымлівае ўладу, і знайсці новую працу з такім воўчым білетам аказалася вельмі складана. Мужчына вырашыў пашукаць праўды ў судзе і падаў пазоў супраць прадпрыемства з патрабаваннем абвергнуць ганебную для яго характарыстыку: маўляў, ні ў якіх пратэстах ён не ўдзельнічаў. Расказваем, чым скончылася гэтая справа, на падставе дакумента з банка судовых рашэнняў.

ОАО «Гомсельмаш». Фото: gomselmash.by
ААТ «Гомсельмаш». Фота: gomselmash.by

Гамяльчук Канстанцін (імя выдуманае) прапрацаваў на ААТ «Гомсельмаш» не адзін год, спачатку быў грузчыкам у чыгуначным цэху, а потым — фрэзероўшчыкам у прэсава-нарыхтоўчым цэху (назва прадпрыемства ў дакуменце схаваная, але па назвах цэхаў, ініцыялах і пасадах кіраўнікоў вызначыць яго нескладана).

Усё скончылася вясной 2023 года. У сакавіку сілавікі пачалі ў дачыненні да яго праверку праз каментары ў чаце «Гомель 97%», які быў прызнаны «экстрэмісцкім». У паведамленнях мужчыны шукалі склад злачынства паводле арт. 342 КК пра ўдзел у пратэстах, іх арганізацыі, фінансаванні і гэтак далей.

Праверка зацягнулася на месяц, а рашэнне вынеслі толькі ў канцы траўня. Прыкмет злачынства сілавікі так і не знайшлі і не сталі заводзіць крымінальную справу. Словам, мужчына, здаецца, быў «апраўданы». Аднак яго працадаўца быў іншага меркавання.

Яшчэ падчас праверкі ў Канстанціна пачаліся праблемы на працы. 4 красавіка яму вынеслі афіцыйную заўвагу за «неналежнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў». А крыху пазней наогул змусілі звольніцца з працы — загад быў аформлены «па пагадненні бакоў».

Воўчы білет

Пасля гэтага мужчына паспрабаваў уладкавацца на іншае дзяржпрадпрыемства — РУП «Г.» (поўная назва ў дакуменце таксама схаваная). Як патрабуе цяперашні закон, там запыталі на прэтэндэнта характарыстыку з мінулага месца працы.

Дакумент прыйшоў за подпісам начальніка ўпраўлення па працы з персаналам «Гомсельмаша» Б. (на сайце прадпрыемства гаворыцца, што цяпер пасаду займае Алег Бурак). Сярод іншага ў тэксце была фраза: «Сацыяльная і грамадзянская актыўнасць К. не была скіраваная на падтрымку прынцыпаў, мэтаў і задач Рэспублікі Беларусь».

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Гэтыя словы перакрэслілі для Канстанціна магчымасць уладкавацца ў РУП «Г.»: убачыўшы такую характарыстыку, яму адразу адмовілі. Пры гэтым тамтэйшы кадравік, відаць, патлумачыў гэта мужчыну тым, што той нібыта ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года.

Згодна з дэкрэтам Лукашэнкі № 6, які пачаў дзейнічаць 24 кастрычніка 2021 года, а таксама наступнай пастановай урада, для найму ў дзяржаўную арганізацыю ці прадпрыемства трэба падаць характарыстыку з мінулага месца працы. І ў ёй мусяць быць «звесткі пра стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу, пра дзеянні супраць парадку кіравання і грамадскай бяспекі, наяўнасці антыдзяржаўных праяваў работніка на працоўным месцы».

«Не ўдзельнічаў у пратэстах»

Пасля гэтага гамяльчук вырашыў звярнуцца ў суд. Ён падаў пазоў супраць «Гомсельмаша», заявіўшы, што гэтая фраза ў характарыстыцы — няпраўда, бо стварае пра яго ўражанне як пра ўдзельніка пратэстаў, а ён у іх не ўдзельнічаў. Канстанцін запатрабаваў прызнаць гэтыя словы не адпаведнымі рэчаіснасці і такімі, што ганяць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Паводле арт. 153 Грамадзянскага кодэкса, падчас разгляду пазоваў пра распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая ганьбіць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, не пазоўнік мусіць даказваць паклёп, а менавіта адказчык — той, хто распаўсюдзіў звесткі — абавязаны даказваць, што яны адпавядалі рэчаіснасці.

Суд адбыўся 21 жніўня 2023 года. Тое, што такая характарыстыка была напісаная, ніхто не адмаўляў. Аднак адклікаць яе «Гомсельмаш» не збіраўся.

Прессово-заготовительный цех, где Константин работал фрезеровщиком. Фото: gomselmash.by
Прэсава-нарыхтоўчы цэх «Гомсельмаша», дзе Канстанцін працаваў фрэзероўшчыкам. Фота: gomselmash.by

«Унутраныя службовыя дакументы»

Начальства прадпрыемства запэўніла, што фраза «сацыяльная і грамадзянская актыўнасць К. не была скіраваная на падтрымку прынцыпаў, мэтаў і задач Рэспублікі Беларусь» значыла зусім не тое, што падумаў мужчына: насамрэч на «Гомсельмашы» мелі на ўвазе толькі тое, што Канстанцін падчас працы ў ААТ не ўдзельнічаў у «культурна-масавых і грамадскіх мерапрыемствах».

У судзе нават выступілі сведкі: начальнік цэха, дзе працаваў мужчына, табельшчыца, якая адказвае за ідэалагічную працу, і наладчык-прафорг. Усе яны пацвердзілі: так, Канстанцін і праўда не хадзіў на мерапрыемствы.

У сваю чаргу, прадстаўнік РУП «Г.», куды спрабаваў уладкавацца мужчына, заявіў: выснову пра яго ўдзел у «палітычных падзеях 2020 года» ён зрабіў зусім не з характарыстыкі, а «на падставе ўнутраных службовых дакументаў прадпрыемства». Што гэта былі за дакументы і як прадпрыемства магло мець нейкую інфармацыю пра чалавека, які там яшчэ не працаваў, у справе не тлумачыцца.

Да таго ж прадстаўнік РУП сцвярджаў, што гэта была не адзіная падстава для адмовы ў прыёме на працу: таксама ўлічылі, што ў прэтэндэнта было дысцыплінарнае спагнанне за парушэнне правілаў аховы працы.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Проста меркаванне

Фінальным акордам сталі паказанні судовага эксперта-лінгвіста. Згодна з яго заключэннем, фраза «сацыяльная і грамадзянская актыўнасць К. не была скіраваная на падтрымку прынцыпаў, мэтаў і задач Рэспублікі Беларусь» — гэта «негатыўная ацэнка дзейнасці мужчыны, выказаная ў форме меркавання», у сцверджанні няма канкрэтнай інфармацыі і фактаў.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

«Пры такіх абставінах суд прыйшоў да высновы, што ўспрыманне пазоўнікам К. інфармацыі характарыстыкі мае характар ацэначнага меркавання, праверыць якое на прадмет адпаведнасці рэчаіснасці не ўяўляецца магчымым», — гаворыцца ў рашэнні.

А такая інфармацыя, як тлумачыцца ў дакуменце, нікога не ганіць. Кажучы прасцей: раз сцверджанне нельга праверыць на дакладнасць — значыць, яго нельга і абвергнуць. А ацэначнае меркаванне не можа зганьбаваць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, бо гэта ўсяго толькі меркаванне, а не паклёп.

Такім чынам, пастанавіў суд, у Канстанціна няма падставаў патрабаваць абвяржэння характарыстыкі і вінаваціць начальства ў распаўсюдзе ганебнай інфармацыі пра яго. Гамельчуку адмовілі ў задавальненні пазову.

Чытайце таксама