Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


/

28 лістапада Акруговы суд Познані разгледзеў справу пра экстрадыцыю ў Беларусь актывіста Дзмітрыя Плескачова. Запыт пра гэта польская пракуратара атрымала ад беларускай у кастрычніку 2024 года. Раней Плескачова выклікалі на допыт, а сёння суд вырашыў, што падставаў выдаваць беларуса няма.

Дмитрий Плескачев (в центре снимка в костюме), его друзья и юристы у Окружного суда Познани. Польша, 28 ноября 2024 года. Фото предоставлено Дмитрием Плескачевым
Дзмітрый Плескачоў (у цэнтры фота ў касцюме), яго сябры і юрысты ля Акруговага суда Познані. Польшча, 28 лістапада 2024 года. Фота ад Дзмітрыя Плескачова

Як паведаміў «Люстэрку» прысутны на паседжанні дарадца па юрыдычных пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў, Акруговы суд Познані прыняў рашэнне адмовіць беларускай пракуратуры ў выдачы Дзмітрыя Плескачова.

— Гэтага ж у сваім выступе ў зале суда прасіў і прадстаўнік акруговай пракуратуры Познані, — адзначыў Леанід Марозаў. — Адмова ў экстрадыцыі Дзмітрыя Плескачова заканамерная і адпавядае як прынцыпам міжнароднага права, так і дэмакратычным каштоўнасцям Польшчы.

Сам Дзмітрый Плескачоў ад каментара «Люстэрку» адмовіўся, спаслаўшыся на моцнае хваляванне з нагоды судовага паседжання і экстрадыцыі ў Беларусь, якая яму пагражала.

Нагадаем, у сярэдзіне кастрычніка 2024 года актывіст з Чавусаў Дзмітрый Плескачоў, які жыве ў польскай Познані, быў выкліканы на допыт у польскую пракуратуру. Незадоўга да гэтага Дзмітрыю прыйшло паведамленне ў WhatsApp — ліст ад МУС з прапановай звярнуцца ў «камісію па вяртанні». Вядома, што актывісту інкрымінавалі шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса ў Беларусі, большасць з якіх можна лічыць «палітычнымі».

25 кастрычніка Плескачова дапыталі ў акруговай пракуратуры Познані. Мужчына казаў, што гутарка прайшла ў паважлівай манеры. Ён не быў затрыманы.

Згодна з польскім заканадаўствам, рашэнне пра экстрадыцыю на запыт пракуратуры Беларусі мусіць прымаць судовы орган. Сёння Акруговы суд Познані вырашыў, што падставаў задаволіць запыт беларускіх сілавікоў няма.

Дзмітрыю 28 гадоў, ён родам з невялікага горада Чавусы Магілёўскай вобласці. У Беларусі мужчына працаваў барменам, а ў 2018 годзе паехаў у Польшчу на заробкі.

На радзіму актывіст вярнуўся ў пачатку 2020 года, а летам далучыўся да пратэстаў. Спачатку Дзмітрый выходзіў на вуліцы роднага горада, пазней удзельнічаў у акцыях у Брэсце. Тады ж разам з сябрамі беларус стварыў і адміністраваў тэлеграм-чат «97% Chausy», які функцыянуе дагэтуль.

5 верасня 2020 года мужчына выехаў з Беларусі пасля затрымання сілавікамі ўдзельнікаў чата.

У Польшчы ён падаў дакументы на міжнародную абарону і атрымаў яе ў форме дадатковай абароны. Цяпер беларус жыве ў Познані і развівае свой бізнес — ён суўладальнік некалькіх касметалагічных кабінетаў.

Чытайце таксама