Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


З 1 лістапада кожны таксіст у Беларусі абавязаны трапіць у рэестр аўтамабільных перавозак у нерэгулярных зносінах — без гэтага праца немагчымая. Аднак некаторыя кіроўцы найбуйнейшага аператара, што дамінуе на рынку, здолелі знайсці ў юрыдычных тонкасцях шчыліну, піша дзяржагенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як вядома, у папулярнай праграме выкліку таксі (гаворка пра «Яндэкс.Таксі». — Заўв. «Люстэрка») можна выбраць опцыю дастаўкі пасылак. Пры гэтым кошт такога заказу будзе значна ніжэйшы, чым перавозкі пасажыра. Такім чынам кіроўцы з пасажырамі знайшлі сумеснае выйсце. Усё часцей людзі выклікаюць звычайнае таксі, выбіраючы… дастаўку. Кіроўцаў гэта таксама задавальняе — яны могуць, не будучы ў рэестры, сумяшчаць працу ў дастаўцы з перавозкай пасажыраў. Як гаворыцца, і авечкі цэлыя, і ваўкі сытыя.

Мінскі таксіст Станіслаў прызнаецца, што так працуе ўжо тыдзень:

— Многія пачалі выклікаць дастаўку, выкарыстоўваць яе як таксі. Не схаваю, я так і працую. Зразумейце, каб уступіць у рэестр, трэба выдаткаваць каля 1000 рублёў — на навучальныя курсы, рэгістратар у салоне і інш. Таму многія «адсеяліся». А вы бачылі, колькі каштуе паездка цяпер? Цэны выраслі ў 1,5−2 разы. Пасажыры зразумелі, што можна ездзіць па старых цэнах, заказваючы «дастаўку». Гэта працуе.

Наш суразмоўца прызнаўся, што ў кампаніі ведаюць пра гэта, але закрываюць вочы. Разумеюць, што інакш кіроўцаў будзе катастрафічна не хапаць і цэны вырастуць яшчэ больш. На пытанне, ці баіцца ён праверак з боку транспартнай інспекцыі, Станіслаў адказвае:

— Вядома, рызыка ёсць. Але трэба неяк круціцца. Я далёка не адзіны. Многія так працуюць.

Дырэктар мінскага «Таксі 135» Алег Радкевіч лічыць, што гэта вельмі несправядлівая сітуацыя.

— Мы заўсёды працуем па законе. Нават да ўвядзення рэестра выконвалі ўсе тонкасці заканадаўства. Аднымі з першых нашыя кіроўцы ўступілі ў рэестр. Тое, што іншыя перавозчыкі і кіроўцы дзейнічаюць незаконна, патрабуе прыняцця строгіх і дзейсных мер з боку транспартнай інспекцыі. Закон мусіць быць роўны для ўсіх. Інакш гэта ўжо парушэнне справядлівай канкурэнцыі, — мяркуе Алег Радкевіч.

Ён абураны і тым, што найбуйнейшы канкурэнт па-ранейшаму дапускае да паездак кіроўцаў, дагэтуль не ўключаных у рэестр.

У прэс-службе Мінтранса адзначылі, што ведаюць пра сітуацыю, але пакуль не гатовыя даць падрабязны каментар.

— Вядзецца праверка, усё пракаментуем пазней, — падкрэслілі ў ведамстве.