Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


/

У Гродне за «здраду дзяржаве» судзілі 21-гадовага курсанта Акадэміі МУС Іллю Нарышкіна. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Илья Нарышкин. Скриншот: «Беларусь-2»
Ілля Нарышкін. Скрыншот: «Беларусь-2»

Прысуд хлопцу абвясцілі яшчэ 14 жніўня, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Іллю Нарышкіну інкрымінавалі ч. 1 арт. 361−1 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка ці падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу) і ч. 2 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).

Крымінальная справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Суддзя Іллю Нарышкіна прызнаў вінаватым і прызначыў яму 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго таксама абавязалі выплаціць 600 базавых велічынь (24 тысячы рублёў) штрафу.

Ілля нарадзіўся ў Слоніме, частку дзяцінства правёў у Гродне. Яго бацька — украінец, родам з Крывога Рога. Яшчэ за савецкім часам ён скончыў авіяцыйнае вучылішча і працаваў інжынерам-механікам у розных кутках СССР. З мамай абвінавачанага яны даўно не жывуць разам.

Пасля школы Ілля Нарышкін паступіў у Акадэмію МУС. Ён вучыўся на трэцім курсе крымінальна-выканаўчага факультэта.

«Вядома, што падчас навучання ён жыў актыўным жыццём: выступаў у конкурсах і ўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні „Вежа“. Апошнія публічныя звесткі пра яго датуюцца сакавіком 2023 года. Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Па артыкулах, якія яму інкрымінаваныя, апошнім часам часцей за ўсё судзілі людзей, якія збіраліся паехаць ваяваць на баку Украіны. Некаторыя з іх перапісваліся са створанымі спецслужбамі фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага», — паведамілі ў «Вясне».