Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  2. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  19. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


/

Улады ў Беларусі запусцілі флэшмоб: дзяржарганізацыі і дзяржорганы публікуюць відэа, дзе супрацоўнікі кажуць: «Надо». Так яны просяць Аляксандра Лукашэнку ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. «Люстэрка» спытала беларусаў пра тое, як ім прапаноўвалі паўдзельнічаць у флэшмобе і ці можна было адмовіцца. Вось што яны расказалі.

Изображени: BelarusTractors_official / Telegram
Супрацоўнікі МТЗ з плакатамі «Надо». Выява: BelarusTractors_official / Telegram

Імёны суразмоўцаў змененыя дзеля іх бяспекі.

«Проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта»

Ігар вучыцца ў адным з мінскіх універсітэтаў. Ён расказаў, што такое відэа здымалі ў ягонай ВНУ — і асаблівага ціску не было.

— Мяне асабіста не запрашалі, але запрашалі аднагрупнікаў. Адзін чалавек адмовіўся, і ніхто не настойваў на яго ўдзеле, але астатнія, як потым сказалі, нават не задумваліся, што можна адмовіцца, — кажа ён і дадае, што выніковы ролік апублікавалі ў сацсетках ВНУ «ў агіднай якасці».

— Смяяліся потым з гэтага ўсёй групай, уключаючы ўдзельнікаў. Смяяліся з самой ідэі такога флэшмобу і з яго фармулёўкі, — кажа Ігар. — Любая згадка слова «надо» цяпер суправаджаецца выбухамі смеху. Вядома, ёсць некалькі чалавек, якія нібыта паставіліся да гэтага сур’ёзна, але з імі я кантактую мала, таму сказаць асабліва нічога не магу.

Слово "Надо" на Национальной библиотеке. Скриншот видео из Telegram-канала "Гигин. 110-й Партизанский"
Слова «Надо» на Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Скрыншот відэа з тэлеграм-канала «Гигин. 110-й Партизанский»

Яўген вучыцца ў адной з ВНУ абласнога цэнтра. Хлопец расказвае, што яго знаёмым таксама прапаноўвалі зняцца ў відэа. Гэтае заданне не было абавязковым для канкрэтных студэнтаў, «але нехта сапраўды мусіць зрабіць».

— Загад паступіў з рэктарата, — кажа Яўген. — Зняць відэа было абавязкова, няважна, хто быў бы ў кадры. Тыя, хто катэгарычна супраць, маглі адмовіцца.

Яшчэ адна чытачка, Вікторыя, расказала, што паўдзельнічала ў флэшмобе выпадкова, не разумеючы яго сутнасці.

— Нас проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта, дасталі камеру і сказалі крычаць: «Надо», — расказала яна і дадала, што сэнс акцыі яна даведалася з навін. — Калі мы пыталі навошта, нам казалі: «Сказалі крычаць — значыць, крычыце»…

Яшчэ некалькі беларусаў, якія ўдзельнічалі ў запісе, згадалі пра ціск падчас здымак відэа, але адмовіліся агучваць «Люстэрку» падрабязнасці.

Аляксандра Лукашэнку ўжо няма чаго прасіць

Флэшмоб «Надо» адсылае да фразы Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай. Яна спытала, ці будзе палітык балатавацца.

— Ты хочаш, каб я ўпершыню ў тваёй перадачы сказаў? Так, Воля, пайду. Калі прыхільнікі мае скажуць, што гэта трэба, а яны, вядома ж, скажуць… — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка размаўляў са Скабеевай 23 кастрычніка. А 26 кастрычніка яго ініцыятыўная група падала дакументы ў ЦВК. Флэшмоб жа ўлады запусцілі толькі ўвечары 27 кастрычніка, а 28-га ў сацсетках арганізацый з’явіліся сотні відэа, дзе розныя людзі кажуць адно слова — «Надо». Навошта было прасіць Лукашэнку балатавацца, калі ён ужо падаў дакументы ў ЦВК, невядома.

Між тым, Цэнтрвыбаркам прыняў заяўку палітыка і 29 кастрычніка зарэгістраваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за яго. І пакуль ён — адзіны зарэгістраваны прэтэндэнт у кандыдаты на выбарах.

Яшчэ два прэтэндэнты атрымалі адмову — гэта Аляксандр Драздоў і старшыня руху «За Свабоду», эксперт па рэгіянальным развіцці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрась Губарэвіч. Як паведамілі ў камісіі, ініцыятыўная група ў падтрымку Аляксандра Драздова не зарэгістраваная ў сувязі з тым, што не былі пададзеныя дакументы пра яе склад. Прадстаўнікі ж Юрася Губарэвіча парушылі парадак падачы дакументаў у ЦВК, даслаўшы іх электроннай поштай, чаго выбарчае заканадаўства не прадугледжвае.

30 кастрычніка ў ЦВК былі прадстаўленыя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча і кіраўніка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка.

Акрамя таго, у тэлеграм-канале Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, якую ўлады ліквідавалі ў 2023 годзе, з’явілася інфармацыя пра магчымы ўдзел у выбарчай кампаніі былой дэпутаткі і кандыдаткі ў прэзідэнты Ганны Канапацкай.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада. Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць не менш за 100 000 подпісаў. Улады традыцыйна выкарыстоўваюць для гэтага адміністрацыйны рэсурс. Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты пачнецца 7 лістапада. Самі прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

Чытайце таксама