Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  2. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  19. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


/

Адна з палітзняволеных паспрабавала паведаміць чыноўнікам-правяральнікам у гомельскай жаночай калоніі пра наяўныя парушэнні. Адразу пасля гэтага ў яе знайшлі тры «парушэнні» і адправілі ў штрафны ізалятар. Пра гэта гаворыцца ў грамадскім расследаванні «Катаванні і жорсткае абыходжанне ў гомельскай жаночай калоніі № 4».

Женская колония в Гомеле. Кадр из фильма «Дебют» Анастасии Мирошниченко
Жаночая калонія ў Гомелі. Кадр з фільма «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка

Расследаванне «Катаванні і жорсткае абыходжанне ў гомельскай жаночай калоніі № 4» падрыхтаваў Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі. Гэта спецпраект праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва», заснаваны разам з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі.

Для даследавання аўтары дакумента вывучылі 20 інтэрв'ю з былымі жанчынамі-палітвязнямі, якія адбывалі пакаранне ў ПК-4 у перыяд з траўня 2021 да лютага 2024 года. Інтэрв'ю падрыхтавалі праваабаронцы «Вясны» і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. Усе персанальныя звесткі з інтэрв'ю выдаленыя, каб не стварыць новых складанасцяў і праблем для жанчын-асуджаных, якія застаюцца ў няволі.

Калі прыязджае праверка, калонія фактычна пераводзіцца на «ваеннае становішча», гаворыцца ў даследаванні. Усіх жанчын спрабуюць змясціць у адным памяшканні: у пакоі ўнутры атрада ці на працоўным месцы. Выходзіць нельга — нават схадзіць у прыбіральню.

— О, я памятаю зусім цудоўнае: калі праверка прыязджае, вы нікуды не можаце ўстаць наогул, а самае прыгожае — тое, што закрываюць прыбіральню. Ты там сядзі, хоць абс***ся, ты не можаш схадзіць у прыбіральню, — паведаміла праваабаронцам адна з суразмоўніц.

Іншая былая палітзняволеная расказала пра сваю спробу «пагаварыць» з правяральнікамі:

— Я не пабаялася, я падышла да праверкі, каб пагаварыць з гэтай праверкай і расказаць, што парушаюцца правы і гэтак далей, і які жах там дзеецца. Іх суправаджаў начальнік калоніі, ён пачуў усё, што я агучвала.

Жанчына не паведаміла, як правяральнікі адрэагавалі на яе словы. Але рэакцыя адміністрацыі аказалася вельмі хуткай.

— Літаральна праз дзесяць хвілін быў вывад фабрыкі ў атрад, то-бок канец працоўнага дня і працоўнай змены, і на даглядзе ў мяне нібыта дастаюць кіпяцільнік з кішэні. У мяне ў кішэні не было ніякага кіпяцільніка, гэта наогул не мой… Я ўласна ў іх і пытала: «Хлопцы, вы чаго? Што мне не патрэбны кіпяцільнік, што вы такое кажаце? Гэта не маё», — расказала жанчына.

Кіпяцільнік аказаўся не адзінай прэтэнзіяй. Паводле жанчыны, аператыўны супрацоўнік калоніі Аляксей Зюзін звярнуў увагу на сам зварот да яго.

— Зюзін кажа: «Ах так! У цябе яшчэ і слова „хлопцы“ праскочыла! У цябе, значыць, усё… гэта яшчэ адно парушэнне за абразу, што не па форме звяртаешся да супрацоўніка», — успамінае суразмоўніца. — Вось і тут жа яны прыдумалі нейкае трэцяе [парушэнне], а трэцяе — яны сказалі, што я няправільна чытаю рапарт, то-бок там прадстаўляцца трэба неяк па-іншаму. То-бок калі мне казалі: «Прадстаўцеся, калі ласка», — я заўсёды прадстаўлялася «незаконна асуджанай», а яны сказалі, што гэта таксама парушэнне, і пасадзілі мяне ў штрафны ізалятар.

У даследаванні не сказана, калі адбыўся гэты выпадак і хто канкрэтна прыязджаў тады з праверкай. Аднак жаночую калонію ў Гомелі рэгулярна наведваюць чыноўнікі і парламентарыі.

Напрыклад, у жніўні 2021 года там была старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У справаздачах дзяржСМІ няма якой-кольвек крытыкі калоніі. Наадварот, Качанава пахваліла праект па рэабілітацыі залежных ад псіхаактыўных рэчываў жанчын.

 — Я задаволеная гэтым, рэабілітацыя ад наркатычнай залежнасці — важны аспект, — сказала яна.

Пра падобны выпадак расказваў адзін з герояў інтерв'ю «Люстэрку», былы палітвязень Арцём Мядзведскі, які чакаў суда ў брэсцкім СІЗА № 7.

— Неяк хадзілі па камерах, казалі: прыедзе пракурор, хто хоча пагутарыць з ім — пішыце заявы. А потым выявілася, што гэта была падстава: тых, хто заявы напісаў, адразу закрылі ў ШІЗА. Ім не трэба было, каб пракурор зайшоў у камеру, а яму там пытанні нехта задаваў ці скардзіўся.