Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Па тэлеграм-каналах Гомеля з раніцы разляцеліся відэа аб’ектамі ў небе, ахопленымі агнём. Рэгіён мяжуе з Расіяй і Украінай, якія ваююць адна з адной, і па чатах і групах панеслася абмеркаванне, што гэта было. Адны казалі пра гучнае «баханне» ці гукі, падобныя да выбухаў, некаторыя наогул прынялі іх за навальнічны гром, іншыя адразу былі ўпэўненыя: нешта ўзарвалася. Да раніцы ўсе разабраліся, што над горадам збілі расійскія беспілотнікі (улады пацвердзілі працу СПА па цэлях, але не сказалі, адкуль яны прыляцелі ў Беларусь). «Люстэрка» паразмаўляла з жыхарамі Гомеля пра тое, што здарылася.

Горящие обломки российского БПЛА «Шахед», сбитого над ночью 5 сентября 2024 года над Гомелем. Скриншот: видео из телеграм-каналов
Гараць абломкі расійскага БПЛА «Шахед», збітага ноччу 5 верасня 2024 года над Гомелем. Скрыншот: відэа з тэлеграм-каналаў

Імёны суразмоўцаў змененыя з меркаванняў іх бяспекі.

«Думаў, пакуль нас гэта не датычыць, а яно вунь як аказалася»

— Я чуў два выразныя выбухі, спачатку падумаў: навальніца. Гэтыя гукі напалохалі, было неяк не па сабе, але потым спакойна лёг далей спаць. Ужо раніцай даведаўся ад вас у навінах, што гэта збілі беспілотнік, — кажа Аляксей. Жыхар Гомельскага мікрараёна Хутар падзяліўся, што не заўважыў наступстваў выбуховай хвалі — дрыжання вокнаў ці дзвярэй, пасля ў акрузе было ціха.

Два выбухі чула і Аксана — жыхарка мікрараёна Сяльмаш. Праўда, хоць ён знаходзіцца ў іншай частцы горада і аддалены ад Навабеліцы, у двары дома жанчыны спрацавала сігналізацыя ў машын.

— Каля дзвюх гадзін ночы ў мяне прачнулася дзіця, акурат было адчыненае акно ў кватэры. Чую — гук, нібыта выбух, — апісвае жанчына. — І досыць моцны, бо засігналіла нечая машына. Я падумала, што недзе недалёка пачынаецца навальніца, грыміць гром. Адкрыла праграму надвор’я — там нідзе вакол ні хмар, ні дажджоў. Праз хвіліну — яшчэ адзін выбух, толькі ўжо гучнейшы, на некалькіх машынах «сігналка» спрацавала. Заходжу ў навіны — нічога, цішыня. Ну, думаю, добра. А што гэта яшчэ можа быць? Я пайшла класці дзіця і сама легла далей спаць.

Аксана расказвае, што пра беспілотнікі даведалася толькі раніцай і здзівілася. Хоць тое, што ў небе над Беларуссю ўжо не раз лёталі расійскія БПЛА, для жанчыны не навіна.

А вось Уладзімір з раёна Волатава, які таксама знаходзіцца ў іншай частцы Гомеля, пра гэта не чуў і даведаўся толькі ў гэты чацвер.

— Я ішоў ноччу дадому, пісаў паведамленне ў тэлефоне — краем вока заўважыў нешта жоўтае ў небе. Падумаў: зорка падае. Прыгледзеўся: не, не зорка — гэта канкрэтна агністы след, полымя. Як выбухнула, я не бачыў, але потым нешта нібыта развалілася на дзве часткі, адна з іх гарэла. Праз хвіліну нешта яшчэ ўзарвалася, быў гук выбуху і ўспышкі удалечыні, а потым яшчэ гэты «агеньчык» упаў, ну і потым ад гэтага падзення гук даляцеў.

Маршруты беспилотников, вторгшихся в воздушное пространство Беларуси в ночь на 5 сентября. Изображение: «Беларускі Гаюн»
Маршруты беспілотнікаў, якія ўварваліся ў паветраную прастору Беларусі ў ноч на 5 верасня. Выява: «Беларускі Гаюн»

Малады чалавек расказвае, што адразу зразумеў, што быў менавіта выбух. Але падумаў, што збілі самалёт:

— Было страшна, шчыра скажу. Трохі нават панікаваў: ведаеце, убачыць, як падае ці збіваюць самалёт, — «дух займае» ў кепскім сэнсе. Падумаў: бедны пілот, як ён там, жывы, мёртвы, выскачыў ці не. Раніцай мне знаёмыя расказалі, што збілі дроны і што гэта наогул для Беларусі з’ява адносна нармальная — што пралятаюць гэтыя «Шахеды».

Суразмоўца тлумачыць, што павярхоўна сочыць за навінамі, бо «не любіць палітычных спрэчак, бо ў іх амаль заўсёды ніхто не мае рацыі». Але адразу зразумеў, што збіты дрон — расійскі. Праўда, хлопец здзівіўся, што беларускія вайскоўцы яго збілі:

— Там і з кірунку было зразумела, чый «Шахед», але я не зразумеў, чаму яго збілі: Саюзная дзяржава ж, — кажа Уладзімір. — Ну і тут, я б сказаў, ужо канкрэтна напружыўся. Калі шчыра, наогул не чакаў, што такое ў Гомелі можа быць. Думаў, пакуль нас гэта не датычыць ніякім чынам, а яно вунь як аказалася. Не хочацца, каб усё гэта перарасло ў баявыя дзеянні яшчэ і на нашай тэрыторыі. Усё ж мы адносна блізка жывём да мяжы.

«Гэта мусіла здарыцца рана ці позна. Абурэнне — ад самога факту вайны»

Лізавета з гэтага ж мікрараёна Волатава тады толькі збіралася спаць. Дзяўчына адразу зразумела, што гэта за гукі, і расперажывалася.

— Выбухі былі даволі гучнымі, хоць і былі глухімі, падобнымі да грымотаў. Святла ад выбуху я не бачыла, выбуховай хвалі не было. Праўда, усё ж было чуваць, нібыта нешта накшталт яе распаўсюджваецца, — кажа яна. — Але я вырашыла сябе супакоіць, што занадта далёка знаходжуся і ў мяне, хутчэй за ўсё, ужо параноя, — кажа яна. — Стала трывожна, але я заснула як звычайна, бо прывыкла да такога стану ў першыя паўгода вайны, калі ўздрыгвала ад кожнага гуку. І цяпер вырашыла, што мне проста мроіцца гэта праз апошнія навіны.

Калі Лізавета ў навінах прачытала, што ў Гомелі ноччу збілі беспілотнікі, то пачала хвалявацца мацней. Але дзяўчына прызнаецца, што самі па сабе выбухі ў горадзе для яе не сталі нечаканасцю, хутчэй здзівіла рэакцыя беларускіх вайскоўцаў.

— Я баялася і чакала гэтага з самага пачатку вайны. Мне здаецца, гэта мусіла здарыцца рана ці позна. А з часам, думаю, будзе адбывацца ўсё часцей. Але гэта вайна, і мы ў яе ўцягнутыя. Зразумела, што будуць наступствы. Мне ўсё яшчэ трывожна, але расійскія беспілотнікі я б збівала [над Беларуссю] проста хаця б для таго, каб яны ва Украіне нікому шкоды не нанеслі, калі паляцяць туды, — кажа гамяльчанка. — Ніякай інфармацыі ад уладаў я не чакала: яны надта любяць усё хаваць.

Дзяўчыну турбуе тое, што ў насельніцтва няма інфармацыі пра бамбасховішчы, як і іх саміх. Яе сям’я жыве ў новабудоўлі, дзе нават няма падвала, і Лізавета перажывае, што ў выпадку небяспекі не будзе дзе хавацца.

— Я б хацела, каб нам [улады] далі больш бамбасховішчаў. Іх мала, а ў маім раёне, наколькі мне вядома, наогул няма. Мы з сям’ёй самі гуглілі, дзе можна будзе схавацца ў выпадку чаго, — кажа суразмоўніца. — У выніку спецыялізаваных месцаў паблізу не знайшлі. Потым пачалі думаць, дзе ёсць памяшканні, ніжэйшыя за нулявы паверх. Выбар бедны: у адной школе распранальня знаходзіцца пад зямлёй, можна было б пабегчы туды, але ад нас гэта 15 хвілін хады. Пакуль мы прыбяжым, яе ўжо запоўняць людзі, што жывуць бліжэй. А астатнія падземныя месцы, якія мы ўспомнілі, не змесцяць больш за дзесяць чалавек.

Лізавета дадае, што абурэння тое, што адбылося ўначы, у яе не выклікала. Гамяльчанка лічыць, што беспілотнікі трэба збіваць і беларускія чыноўнікі і вайскоўцы не мусяць пра гэта маўчаць.

— Адзінае абурэнне, якое ў мяне ёсць, — ад самога факту вайны, — працягвае яна. — Тое, што Расія зрабіла, — недаравальна. Як і тое, што нашая ўлада дазволіла зайсці з тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама