Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  15. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  16. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


У адным з самых чыстых азёр Беларусі, Свіцязі, забаранілі купацца дзецям і дарослым праз выяўленую кішачную палачку. Забарона дзейнічае з 22 ліпеня, паведамілі ў Навагрудскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі (ЦГЭ).

Озеро Свитязь. Фото: planetabelarus.by
Возера Свіцязь. Фота: planetabelarus.by

Свіцязь знаходзіцца ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, яго часта называюць адным з самых чыстых азёр у Беларусі. Аднак ва ўзятых на лабараторнае даследаванне пробах вады спецыялісты выявілі кішачную палачку (E.coli). З гэтай прычыны з 22 ліпеня ў Свіцязі, а таксама ў вадаёме на вул. Драздовіча ў Навагрудку забаронена купацца дарослым і дзецям. Заняткі воднымі відамі спорту пры гэтым не абмяжоўваюцца.

У Навагрудскім занальным ЦГЭ ўдакладняюць, што забарона дзейнічае да паўторных лабараторных даследаванняў на наяўнасць узбуджальнікаў і інфекцый, што перадаюцца з вадой.

Як піша расійскае інфармагенцтва Sputnik Беларусь, апошні раз такая праблема была тры гады таму. Прычына і цяпер, і тады аднолькавая: Свіцязь не вытрымлівае занадта вялікага патоку адпачывальнікаў, вада не паспявае ачысціцца.

Як паведаміў дырэктар рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Свіцязянскі» Дзмітрый Малахоўскі, на возера прыязджае адпачываць прыкладна ад трох да пяці тысяч чалавек у дзень. Паводле нормаў у летні сезон у заказніку можа знаходзіцца не больш за 1210 чалавек пры ўмове іх раўнамернага размеркавання па тэрыторыі. Але ў пікавыя дні колькасць адпачывальнікаў заўсёды перавышае норму як мінімум у два разы.

Праблема ў тым, што на ўсім возеры Свіцязь арганізаваны толькі адзін афіцыйны грамадскі пляж з постам ратавальнікаў. Менавіта ён канцэнтруе асноўныя патокі людзей. На тэрыторыі заказніка ёсць пляцоўкі для кэмпінгу, размешчаныя трохі ўбаку ад пляжа, закліканыя прыняць на сябе частку адпачывальнікаў. Але гэта толькі трохі ратуе сітуацыю.

— Рашэннем праблемы можа стаць арганізацыя другой афіцыйнай зоны адпачынку на беразе Свіцязі ў Карэліцкім раёне. Пляж і зона адпачынку на тэрыторыі нашага заказніка — адзіныя дазволеныя. Ёсць невялікі пляж з постам ратавальнікаў на тэрыторыі санаторыя, але яго не бяром у разлік, бо ён прызначаны толькі для жыхароў санаторыя, — прапанаваў рашэнне праблемы кіраўнік заказніка «Свіцязянскі».

На яго думку, з’яўленне новай зоны адпачынку на процілеглым беразе можа больш раўнамерна размеркаваць патокі адпачывальнікаў на беразе Свіцязі і перадухіліць з’яўленне ў вадзе небяспечных інфекцый.