Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Яшчэ 29 чэрвеня Еўрапейскі саюз распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней уводзіў у дачыненні да Расіі. У спісе забароненых да вывазу з ЕС у Беларусь тавараў — сотні найменняў, сярод якіх розныя запчасткі, тэхніка, жаночае адзенне, прадметы гігіены і нават абутак. Ужо ў чацвер, 4 ліпеня, беларусы, якія едуць з Польшчы дадому і вязуць розныя тавары, сутыкнуліся з праблемамі. Як расказваюць у розных чатах па перасячэнні мяжы, многіх проста разварочваюць і не даюць вывозіць тэхніку і іншыя тавары з Польшчы. Паглядзелі, што пішуць беларусы пра тое, што адбываецца.

Очередь из автомобилей на польско-беларусской границе со стороны пункта пропуска «Тересполь», 4 июля 2024 года. Фото: t.me/terespol
Чарга з аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы з боку пункта пропуску «Тэрэспаль», 4 ліпеня 2024 года. Фота: t.me/terespol

Якія тавары забаранілі?

Поўны спіс забароненых тавараў налічвае сотні найменняў і ўключае некаторыя морапрадукты (ракападобных і ікру), хімічныя рэчывы, сродкі гігіены (пену для галення, мыла, дэзадаранты, парфумерыю і гэтак далей), будаўнічыя матэрыялы, туалетную паперу, жаночую вопратку і любы абутак з «падэшвай з гумы, пластмасы, скуры», каштоўныя камяні і гэтак далей. Таксама цяпер забаронена вывозіць розную тэхніку: рухавікі і маторы, помпы, лядоўні, пасудамыйкі і гэтак далей.

Праблемы з чаргой на мяжы пачаліся з самай раніцы. Так, у чатыры гадзіны ў чаце «АВТО „Брест — Тересполь“» ужо пісалі: «Чарга РП — РБ велізарная. Не спрабуйце аб’ехаць і ўклініцца».

Каля 11 раніцы пачалі расказваць пра тое, што людзей разварочваюць і не выпускаюць у Беларусь.

— Правяраюць кожную машыну, [цяпер] беставарны выезд, новая змена сказала. Назад у РП разварочваюць усіх. Там спіс на 200+ лістоў, толькі некалькі найменняў прахадных. Блытаніна поўная, — адзначыў адзін з карыстальнікаў.

Спачатку ў чаце казалі, што мытнікі не прапускаюць тавары, на якія аформленае вяртанне VAT (падатку на дабаўленую вартасць). Але неўзабаве з’явілася інфармацыя, што забарона датычыць любой тэхнікі, запчастак.

— Зялёным [калідорам] паралельна мне праязджалі машыны з таварам. Прыязджаеш на «ватавы канал», мытня правярае, што вязеш, і вяртае назад у Польшчу. Ужо хвілін 15−20 зялёным ніхто не едзе, складана сказаць, ці будуць далей з таварам прапускаць. Я на разварот, — піша Аляксандр. — Мытня кажа, што нічога нельга. З іх словаў, мытня павінная адбіць VAT, адправіць на кантроль і выклікаць паліцыю. І тыпу яны робяць добрую справу, што проста вяртаюць — без паліцыі і штрафу.

На прадукты забарона не распаўсюджваецца, адзначаюць у чаце «Граница Польша».

— Гэта Літва забараніла ўвоз усіх запячатаных прадуктаў. Адкрытыя прадукты харчавання, якія вам неабходныя ў дарозе, пакідаюць, — тлумачыць Святлана. — Менавіта каб былі адкрытыя.

Багаж тых, хто едзе на аўтобусах, так старанна не правяраюць. Паводле беларусаў, якія перасякаюць мяжу, сумкі і валізкі правяраюць выбарачна: у кагосьці глядзелі змесціва праз сканер, а хтосьці нават не даставаў багаж.

Афіцыйна польскі бок пакуль не каментаваў сітуацыю на мяжы. «Люстэрка» папрасіла пра каментар Польскую мытную службу. Мы апублікуем яго, як толькі атрымаем.

Чытайце таксама