Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  13. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
Читать по-русски


Раніцай 1 ліпеня зноў сабралася доўгая чарга з аўтобусаў і легкавікоў у пункце пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай, пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта. Тыя, хто стаяць у «калейцы», пішуць у чатах, што іх гадзінамі нікуды «не пускаюць», беларускія памежнікі скардзяцца на «павольных» польскіх калегаў.

Очередь на беларусско-польской границе. 1 июля 2024 года. Фото: t.me/terespol
Чарга на беларуска-польскай мяжы. 1 ліпеня 2024 года. Фота: t.me/terespol

Станам на 12.00 панядзелка выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць 45 аўтобусаў. У чатах пра перасячэнне мяжы паведамляюць, што час чакання праезду на польскі бок складае да 20 гадзін. Адзін з пасажыраў расказаў, што яго аўтобус стаіць без руху з 2 гадзін ночы і «пакуль проста не пускаюць нікога» з невядомай прычыны.

Акрамя таго, у пункце пропуску «Брэст» стаяць 200 легкавікоў.

У адным з паблікаў замкнёныя ў «калейках» паабапал мяжы людзі напісалі, што «на мост (на памежнай рацэ Буг. — Заўв. рэд.) не пускаюць з боку Польшчы». На гэта ім адказалі, што «з боку Беларусі таксама руху няма». У суседнім чаце паскардзіліся на ранішнюю перазменку ў беларускім пункце пропуску, пасля якой «усё пайшло неяк павольней».

Аднак, мяркуючы з тэлеграм-чатаў, людзі ўсё ж перасякаюць мяжу, хоць і пасля шматгадзіннага чакання. Многія расказваюць пра пільны дагляд на ўездзе ў Беларусь, асабліва аўтамабіляў з нумарамі ЕС, які ў «суме займае хвілін сем».

Дзяжурны памежнік пункта пропуску «Брэст», куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як звычайная грамадзянка, запэўніў, што беларускі памежны пераход прапускае ў штатным рэжыме. Але паскардзіўся на польскіх калегаў, якія «працуюць павольна, вельмі павольна». Паводле яго, цяперашняя сітуацыя — звычайная апошнім часам.

Чэргі ёсць і на літоўскім кірунку: у пункце пропуску «Каменны Лог» апоўдні панядзелка выезду з Беларусі чакаюць 60 легкавікоў, у «Беняконях» — 70.

У пункце пропуску «Грыгароўшчына» (Латвія) прастойвае 35 аўтамабіляў.

Акрамя таго, на мяжы Беларусі і ЕС стаяць 1670 фур: 500 — у «Каменным Логу», 580 — у «Беняконях», 540 — у «Грыгораўшчыне», 50 — у «Казловічах».