Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  18. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


Жыхарка падмаскоўнай Балашыхі (Расія) трымала ў рабстве пяцярых мужчын і жанчыну з Беларусі. Супраць яе распачалі крымінальную справу, паведамілі ў прэс-службе МУС Расіі.

Задержанная россиянка. Фото: МВД России
Затрыманая расіянка. Фота: МУС Расіі

Паводле звестак паліцыі, зламысніца забрала тэлефоны і дакументы сваіх ахвяр, утрымлівала ў кватэры, а таксама «выкарыстоўвала супраць іх фізічны і псіхалагічны гвалт».

Падазраваную затрымалі. Падчас ператрусу ў яе дома знайшлі таблічкі, на якіх напісаныя просьбы дапамагчы, грошы і дакументы. Паводле звестак паліцыі, жанчына прымушала нелегальных работнікаў прасіць міласціну на вуліцах. Яна прыводзіла мігрантаў на месца «заробкаў», дзе кантралявала іх.

Распачатая крымінальная справа пра выкарыстанне рабскай працы. Санкцыя артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Раней рух «Альтэрнатыва» расказваў гісторыю 63-гадовага Віктара Чыкунова, які прыехаў з Беларусі на заробкі ў Расію. Дома ў мужчыны, прызнанага інвалідам, нікога і нічога не засталося, а ў Маскве яму прапанавалі зарабіць. Ён трымаў сувязь з расіянкай Наталляй, яна запрасіла яго ў кватэру ў Балашысе. Калі Віктар прыехаў, у яго адразу ж забралі пашпарт. Акрамя яго ў кватэры было яшчэ пяць-шэсць чалавек. Так Віктар трапіў у рабства: кожны дзень яго адвозілі ў розныя месцы і прымушалі прасіць міласціну.

Паводле яго, «змена» доўжылася да позняга вечара, а штодзённы даход кожнага чалавека складаў ад 6000 да 8000 расійскіх рублёў (каля 65−87 даляраў. — Заўв. рэд.). Грошы раз на некалькі гадзін збіралі тыя, хто за ім назіраў. Акрамя грошай мінакі давалі жабракам прадукты — іх трэба было прыносіць у абшчак. Есці падчас працы было нельга: Наталля ўвесь час палохала гісторыяй аднаго мужчыны, якога моцна збілі за тое, што ён паеў падчас «працы». Пра ўцёкі Віктар і іншыя мужчыны нават не думалі — не ведалі, дзе знаходзяцца пашпарты.

На беларуса звярнула ўвагу жыхарка Падольска. Яна высветліла, што дзядуля робіць гэта не па сваёй волі, але самастойна сысці баіцца, ды і сыходзіць яму папросту няма куды. Пра гэта яна расказала «Альтэрнатыве».

Валанцёры руху выехалі на месца для праверкі інфармацыі, а калі пераканаліся ў яе праўдзівасці, выправіліся да Наталлі, якая трымала беларуса ў рабстве, у суправаджэнні паліцыі.