Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  11. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  12. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  13. В мае будет три выходных дня подряд. Что об этом важно знать работникам и нанимателям
  14. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  15. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  16. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
Читать по-русски


У выходныя ў двух дзейных пунктах пропуску на мяжы з Літвой чэргі на ўезд у Беларусь расцягнуліся на некалькі кіламетраў. Паводле звестак упраўлення пунктаў памежнага кантролю пры Мінтрансе Літвы, у панядзелак яны зменшыліся, але, паводле самых аптымістычных ацэнак, чакаць уезду ў Беларусь кіроўцам давядзецца не менш за чатыры дні.

Ситуация в пункте пропуска «Шальчининкай — Бенякони» на въезд в Беларусь утром 29 апреля 2024 года. Скриншот видео с камер видеонаблюдения
Сітуацыя ў пункце пропуску «Шальчынінкай — Беняконі» на ўезд у Беларусь раніцай 29 красавіка 2024 года. Скрыншот з камер відэаназірання

Паводле звестак літоўскага боку на раніцу панядзелка, цяпер на выезд з Літвы ў Беларусь у пункце пропуску «Мядзінінкай — Каменны Лог» стаіць 800 транспартных сродкаў, час чакання перасячэння мяжы ацэньваецца ў 100 гадзін (то-бок чацвёра сутак). У пункце пропуску «Шальчынінкай — Беняконі» — 750 легкавых і грузавых аўтамабіляў, час чакання ў чарзе — 125 гадзін (больш за пяць сутак).

Як раней паведамлялася, больш за 50% чэргаў — перагоншчыкі на транзітных нумарах, бо Латвія і Польшча закрылі афармленне транзітных машын, Літва — не.

Нагадаем, цяпер на мяжы Беларусі і Літвы працуе два з шасці пунктаў пропуску. Гэта «Мядзінінкай — Каменны Лог», а таксама «Шальчынінкай — Беняконі».

Пераходы «Лаварышкес — Катлоўка» і «Райгардас — Прывалка» былі закрытыя 1 сакавіка гэтага года. А «Шумскас — Лоша» і «Твярачус — Відзы» не працуюць з 18 жніўня 2023-га. Рашэнні пра закрыццё прымаліся ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі.