Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  15. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  16. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


У Брэсце памёр начальнік Ленінскага райаддзела міліцыі Дзмітрый Каравякоўскі. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат» са спасылкай на крыніцы.

Полковник милиции Дмитрий Коровяковский. Фото: brestcity.com
Палкоўнік міліцыі Дзмітрый Каравякоўскі. Фота: brestcity.com

Што стала прычынай смерці высокапастаўленага сілавіка, не паведамляецца. Яму было 47 гадоў. На сайце Ленінскага РАУС Брэста начальнікам па-ранейшаму пазначаны Дзмітрый Каравякоўскі.

Ускосна смерць палкоўніка міліцыі пацвердзіў набліжаны да МУС тэлеграм-канал. 15 красавіка ў 15.08 там з’явілася фатаграфія Каравякоўскага ў чорнай рамцы з пагрозай затрымліваць усіх, «хто наважыцца здзекавацца са смерці чалавека».

Паводле звестак «Белсата», Дзмітрыя Каравякоўскага пахавалі 15 красавіка. Развітанне з ім прайшло ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Начальнікам РАУС Ленінскага раёна Брэста Каравякоўскага прызначылі ў жніўні 2021 года. Да гэтага ён працаваў начальнікам міліцыі ў Пінску і асабіста кіраваў разгонамі падчас пратэстаў у горадзе. Запомніўся ён таксама каментаром дзяржтэлеканалу «Беларусь 1» пра тое, што гумавая дубінка «не наносіць сур’ёзных траўмаў».

— Яна (дубінка. — Заўв. рэд.) даволі эластычная, мяккая і падчас ужывання яе па целе не наносіць сур’ёзных траўмаў. Гэта сінякі, удары, але не больш за тое, — сказаў Каравякоўскі.

Дзмітрый Каравякоўскі нарадзіўся ў Пінску. У 1994 годзе ён паступіў у Акадэмію ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. З 1997-га працаваў супрацоўнікам крымінальнага вышуку ў Маскоўскім РАУС Брэста. Праз два гады перайшоў ва ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Брэсцкага аблвыканкама. Пасля заканчэння ў 2017-м магістратуры Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ён быў прызначаны першым намеснікам начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста. З красавіка 2019-га — на пасадзе начальніка аддзела ўнутраных справаў Пінскага гарвыканкама. Вядома, што бацька і брат Каравякоўскага таксама працавалі ў міліцыі.