Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


У Славеніі выдалі першы пашпарт замежніка беларусу. Пра гэта паведамляе ініцыятыва «Народныя амбасады».

Паспорт иностранца в Словении. Фото: Telegram / PEofBelarus
Пашпарт замежніка ў Славеніі. Фота: Telegram / PEofBelarus

«27 сакавіка стала вядома, што беларуская сям’я атрымала пашпарт замежніка для свайго дзевяцігадовага сына. Гэта першы вядомы выпадак атрымання беларусам пашпарта замежніка ў Славеніі», — гаворыцца ў паведамленні.

Як кажуць бацькі хлопчыка, тэрмін дзеяння яго пашпарта быў да чэрвеня 2024 года, аднак варыянт ехаць мяняць яго ў Беларусь яны палічылі небяспечным, таму выбралі іншы спосаб.

«Разумеючы, што тэрмін дзеяння пашпарта сына заканчваецца ў чэрвені 2024 года, а ездзіць у Беларусь небяспечна, мы звярнуліся ў службу, якая па законе пра замежнікаў адказвае за выдачу пашпартоў. Першапачаткова цяжкасці ўзніклі праз недасведчанасць супрацоўніка, які скіраваў нас у МЗС. Мы ведаем, што іншым беларусам адмовілі, бо ў іх яшчэ не скончыўся тэрмін дзеяння беларускіх пашпартоў. Пасля звароту ў МЗС Славеніі мы атрымалі адказ з інфармацыяй наконт працэдуры выдачы пашпарта замежніка і пасля новага звароту цягам тыдня атрымалі пашпарт на два гады», — падзяліліся сваім досведам беларусы ў Славеніі.

Адзначаецца таксама, што ў гэтай краіне жыве больш за чатырыста грамадзян Беларусі. Сярод іх правялі апытанне і даведаліся, што з праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў у найбліжэйшыя некалькі гадоў сутыкнецца прынамсі 20 чалавек.