Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Прадстаўнік прэс-службы паліцыі Маямі ў каментары Tribuna.com раскрыў абставіны смерці Канстанціна Кальцова.

Константин Кольцов. Фото: ХК "Салават Юлаев"
Канстанцін Кальцоў. Фота: ХК «Салават Юлаеў»

«Паводле звестак следства, у панядзелак, 18 сакавіка 2024 года, прыкладна ў 12.39 паліцыя і пажарныя ратавальнікі Бал-Харбара былі скіраваныя ў гатэль St. Regis Bal Harbour Resort, 9703 Collins Avenue, з нагоды мужчыны, які скокнуў з балкона. Аддзел забойстваў паліцыі акругі Маямі-Дэйд узяў на сябе расследаванне відавочнага самагубства Канстанціна Кальцова (04/17/1981). Ніякіх падазроных абставінаў не выявілі», — заявіў прадстаўнік прэс-службы паліцыі.

Нагадаем, раней «Люстэрка» са спасылкай на дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы з блізкага атачэння Канстанціна Кальцова паведамляла пра яго гібель. Пазней пра смерць Кальцова паведамілі ў Беларускай федэрацыі хакея і прэс-службе «Салавата Юлаева». Дакладныя абставіны гібелі экс-хакеіста не былі вядомыя.

Канстанцін Кальцоў — выхаванец мінскага «Юнацтва». Гуляў на пазіцыі форварда. У 1999 годзе ён быў выбраны «Пітсбургам» у першым раўндзе праекта пад 18-м нумарам. Усяго ў НХЛ правёў 144 гульні, у якіх набраў 38 (12+26) ачкоў. Шмат гадоў Канстанцін выступаў на высокім узроўні ў Расіі. Ва ўфімскім «Салаваце Юлаеве» ў 2008-м стаў чэмпіёнам Расіі, а ў 2011-м — уладальнікам Кубка Гагарына. За зборную Беларусі згуляў на дзвюх Алімпіядах і дзевяці чэмпіянатах свету ў наймацнейшым дывізіёне.

Кальцоў завяршыў выступленні ў 2016-м у складзе мінскага «Дынама». Потым кансультаваў будаўнічую кампанію, якая ўзводзіла дзве арэны ў комплексе «Алімпік Парк».

Трэнерскую кар’еру Канстанцін пачаў у мінскім «Дынама», асістуючы Гордзі Дуаеру. Потым была самастойная праца ў «Брэсце» і «Дынама-Маладзечне». Пасля гэтага Кальцоў вярнуўся ў КХЛ: адзін сезон ён быў памочнікам галоўнага трэнера ў маскоўскім «Спартаку» і два — у «Салаваце Юлаеве». У сезоне-2023/24 уфімскі клуб прайграў у 1/8 фіналу плэй-оф.

18 сакавіка хакейнае агенцтва Winners у тэлеграм-канале паведаміла, што Кальцоў не падоўжыць дамову з «Салаватам Юлаевым» і працягне працу ў іншым клубе.