Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  18. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


Са студзеня гэтага года ў інтэрнатах БДУІР як мінімум тры студэнты скончылі жыццё самагубствам. Пра гэта «Люстэрку» расказаў хлопец, які жыве ў адным з інтэрнатаў універсітэта. Суразмоўца скардзіцца, што падрабязнасці трагедый студэнтам не паведамляюць, а псіхалагічную дапамогу, з ягоных словаў, не прапаноўваюць. Расказваем, што адбылося.

Общежитие №1 БГУИР, Минск, апрель 2020 года. Фото: "Яндекс-карты"
Інтэрнат № 1 БДУІР, Мінск, красавік 2020 года. Фота: «Яндэкс.Карты»

Што адбылося?

Антон (імя змененае) кажа, што ў канцы студзеня адзін са студэнтаў БДУІР скончыў жыццё самагубствам у інтэрнаце № 1.

— Ягоныя знаёмыя кажуць, што ён моцна перажываў праз пераздачу і высяленне з інтэрната, — расказвае суразмоўца. — А ў пачатку сакавіка іншы студэнт саскочыў з 12-га паверха гэтага інтэрната. Пра прычыны нічога не вядома. Былі відавочцы гэтага выпадку. Як толькі ў чаце інтэрната пачалі абмяркоўваць гэта (пыталі, адкуль крыкі), рэзка ўсе сталі выдаляць паведамленні, бо нібыта чаты будуць правяраць. А лепш бы звярнулі ўвагу на стан студэнтаў: многія пра гэта ведаюць і гавораць і відавочна перажываюць. Толькі праз пару дзён пасля другога выпадку адміністрацыя пачала правяраць чысціню пакояў і наведвальнасць ва ўніверы, нібыта гэта нешта вырашыць. Я разумею, што за ўсімі не ўсачыць, але ні разу псіхолаг ва ўніверсітэце не праводзіў з намі працу, а і паступленне, і экзамены — гэта ж такі стрэс.

Яшчэ адно самагубства, паводле словаў Антона, адбылося 10 сакавіка. Хлопец забіў сябе ўжо ў інтэрнаце № 2. Пра гэта «Люстэрку» расказала і адна са студэнтак БДУІР Марыя (імя змененае):

— Пра гэта выкладчыкі не расказваюць, я даведалася праз сваіх аднагрупнікаў. Не ведаю, якія дакладна меры прымае адміністрацыя, але ўсіх суседзяў таго хлопца з другога інтэрната перасялілі, а сам блок закрылі на год.

Паводле дзяўчыны, хлопец, што забіў сябе ў інтэрнаце № 2, вучыўся на першым курсе. Больш нічога пра яго яна не ведае — інфармацыю пра трагедыі навучэнцам не паведамляюць.

— Вядома, думаю, пасля такіх навінаў ва ўсіх быў шок, — упэўненая яна. — Але калі асабіста з чалавекам не знаёмы, яно па-іншаму ўспрымаецца. Магчыма, у інтэрнатах больш панурая атмасфера, але сама не жыву там, таму не ведаю дэталяў.

Общежитие №1 БГУИР, Минск, июнь 2023 года. Фото: "Яндекс-карты"
Інтэрнат № 1 БДУІР, Мінск, чэрвень 2023 года. Фота: «Яндэкс.Карты»

Што кажа адміністрацыя інтэрната?

Як усхваляваная сітуацыяй мама адной са студэнтак БДУІР журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў інтэрнат № 1. Загадчыца Алена Прадэус сказала, што інфармаваць студэнтаў пра тое, што здарылася, адміністрацыя не збіралася, а вось псіхалагічную дапамогу ім заўсёды гатовыя даць.

— Мы не павінныя нічога такога тлумачыць [што адбываецца], — заявіла яна. — Калі ў вашага дзіцяці ёсць нейкія праблемы, у нас тут проста ў інтэрнаце працуе псіхолаг. Калі трэба нейкую працу правесці, вядома, можам гэта зрабіць. На сваім узроўні я прагаворвала ўсе гэтыя пытанні. Казала, што, што б ні адбылося ў жыцці, думайце не толькі пра сябе, а яшчэ пра тое, што ў вас ёсць мамы, браты і сёстры, думайце пра наступствы, якія могуць быць. А наогул вы ўсе маладыя, і ў вас мусіць быць жаданне ўбачыць заўтрашні дзень, дабіцца чагосьці новага. І няважна, калі нешта не атрымалася. Не атрымалася сёння — атрымаецца заўтра. То-бок вось такія гутаркі мы вядзём, але не абмяркоўваем тых рэчаў, якія зробленыя, скажам так, няправільна. Таму не думаю, што трэба такія рэчы папулярызаваць і выстаўляць напаказ.

Разважаючы пра прычыны некалькіх трагедый, загадчыца запэўніла: усё, што адбываецца, не мае дачынення да ўніверсітэта.

— У галаву кожнаму дзіцяці мы не залезем, — лічыць яна. — Зразумела, мы не правакуем такіх рэчаў. <…> Гэта дакладна ніяк не звязана, што тут хтосьці некага да нечага прымушае альбо стварае такія ўмовы для гэтага. І, скажам так, няма такога, што тут нейкія забароненыя рэчы адбываюцца. Нічога такога падобнага і блізка не дапускаем. Наогул у нас усе досыць добразычлівыя.

Паводле Алены Прадэус, у прычынах трагедый цяпер разбіраюцца следчыя органы.

Калі ў вас складаная жыццёвая сітуацыя і ўзнікаюць думкі пра суіцыд, то выйсце ёсць. Патэлефануйце на кругласутачныя тэлефоны даверу. Гэта ананімна і бясплатна.

Мінск: +375 17 352 44 44;

Брэсцкая вобласць: +375 162 25 57 27;

Віцебская вобласць: +375 212 61 60 60;

Гомельская вобласць: +375 232 31 51 61;

Гродзенская вобласць: +375 152 75 23 90;

Мінская вобласць: +375 17 270 24 01;

Магілёўская вобласць: + 375 22 71 11 61.