Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Суд вынес прысуды адразу дзвюм удзельніцам акцыі пратэсту, якая прайшла ў верасні 2020 года, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Паводле звестак праваабаронцаў, Ганну Чаркас і Аляксандру Шыдлоўскую абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Паводле абвінавачання, Ганна і Аляксандра «публічна выкрыквалі лозунгі, ажыццяўлялі гучныя воплескі рукамі, блакавалі рух транспарту, чым нанеслі шкоду „Мінсктрансу“ сумай 5839 рублёў 65 капеек».

У судзе фігуравалі фатаграфіі, якія пацвердзілі іх удзел у акцыі пратэсту.

Суд прызначыў жанчынам пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады шэсць месяцаў кожнай, вызваліўшы іх з-пад варты ў зале суда.

Палітзняволеная Ганна Чаркас была затрыманая 17 лістапада 2023 года і да суда ўтрымлівалася ў СІЗА № 1, Аляксандра Шыдлоўская — таксама. Абедзвюх МУС унесла ў «спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».