Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Медыкі хуткай, на якіх у суботу падчас выкліку напаў пацыент, адчуваюць сябе нармальна. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў тэлеграм-канале гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска. Паводле інфармацыі «Люстэрка», мужчыны цяпер праходзяць лячэнне ў аддзяленні нейрахірургіі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY

Два пацярпелыя фельчары знаходзяцца ў 5-й бальніцы Мінска.

— Агульны стан пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Супрацоўнікамі бальніцы праводзіцца ўсё неабходнае лячэнне. Адчуваюць хлопцы сябе нармальна, перадаюць прывітанне калегам і дзякуюць ім за суперажыванне, — адзначае тэлеграм-канал Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

Паводле інфармацыі «Люстэрка», мужчыны цяпер праходзяць лячэнне ў аддзяленні нейрахірургіі. У суботу пасля інцыдэнту іх наведаў міністр аховы здароўя.

— Наколькі мне вядома, цяпер яны адчуваюць сябе трошкі лепей, — апісвае стан медыкаў нашая крыніца ў сталічнай сістэме аховы здароўя. — Адзін з пацярпелых фельчараў памятае пра інцыдэнт цьмяна, але галава ў яго ўжо не баліць. Калі яго выпішуць, пакуль ніхто не кажа. Другі фельчар, відаць, прабудзе ў бальніцы мінімум тыдзень.

Нагадаем, 10 лютага падчас выкліку на двух медыкаў спецыяльнай брыгады, якая займаецца людзьмі з псіхічнымі парушэннямі, напаў пацыент з сякерай. Абодва фельчары атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў 5-ю бальніцу Мінска.

Паводле інфармацыі крыніцы «Люстэрка», міліцыянта з медыкамі не было, «хоць на раёне выязджае з брыгадай супрацоўнік міліцыі». Бацька пацыента праваахоўнікаў таксама не выклікаў. Хоць медработнікі, якія раней прыязджалі да іх на выклікі, прасілі гэта рабіць.

«У пацярпелых дыягнаставаныя спалучаныя траўмы. Агульны стан расцэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, праводзіцца ўсё неабходнае лячэнне», — паведамлялі 10 лютага ў Мініздароўя.

Нападнік — 33-гадовы мужчына. 10 лютага тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў, паведамляў, што супрацоўнікі «даставілі хворага ў райаддзел для разбіральніцтва». Пазней яго транспартавалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя. У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама