Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Сілавікі ў Беларусі маюць амаль нічым не абмежаваны доступ да дадзеных кліентаў сотавых аператараў — і апошнія законы толькі ўзмацнілі гэта. Мабільныя тэлефоны грамадзян нашай краіны могуць праслухоўваць, а сім-карта беларускага аператара дазваляе сілавікам (і не толькі ім) вызначаць дакладнае месцазнаходжанне яе ўладальніка. Расказваем, хто і як збірае звесткі пра геалакацыю вашага тэлефона — і як яе схаваць.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Якія сэрвісы і арганізацыі збіраюць звесткі пра вашае месцазнаходжанне

Шматлікія сэрвісы ў рэальным часе пастаянна збіраюць звесткі пра лакацыю вашага смартфона. Часцей за ўсё гэтая інфармацыя патрэбная для карэктнай працы карысных праграм накшталт карт, навігацыі, дастаўкі ежы, праграм для знаёмстваў і шмат чаго іншага. Але інфармацыяй пра знаходжанне прылады і яе ўладальніка могуць карыстацца прыватныя кампаніі ці ўлады розных краін далёка не ў самых высакародных мэтах. І такіх выпадкаў было нямала.

Напрыклад, у 2017 годзе стала вядома, што Google атрымлівае інфармацыю пра месцазнаходжанне ўсіх тэлефонаў на Android без дазволу іх уладальнікаў, нават калі ў прыладзе адключаныя сэрвісы геалакацыі і няма сім-карт. Звесткі перадаваліся на серверы Google у зашыфраваным выглядзе. Калі гэтая гісторыя стала публічнай, у кампаніі заявілі, што выкарыстоўвалі сабраныя звесткі толькі для паляпшэння хуткасці дастаўкі паведамленняў і апавяшчэнняў на прылады і не захоўвалі гэтых звестак. Амерыканскія журналісты ўсумніліся ў гэтым. Пазней Google запэўніла, што перастане збіраць звесткі пра месцазнаходжанне карыстальнікаў без іх ведама.

Збіраюць звесткі пра геалакацыю і розныя праграмы. Такая інфармацыя лічыцца прыватнай, але вядомыя выпадкі, калі распрацоўшчыкі прадавалі яе трэцім асобам. Напрыклад, у 2020 годзе выданне Vice расказала, як амерыканскія спецслужбы набываюць звесткі пра геалакацыю карыстальнікаў праграмы Muslim Pro (на той час праграму спампавала каля 100 мільёнаў чалавек), каб у абыход судовых ордараў адсочваць месцазнаходжанне мусульман у розных краінах.

Як сілавікі адсочваюць месцазнаходжанне ўладальнікаў тэлефонаў у Беларусі

Беларускім сілавікамі, у адрозненне ад амерыканскіх, не трэба «замарочвацца» купляй звестак пра геалакацыю ўладальнікаў тэлефонаў. Яны маюць амаль нічым не абмежаваны доступ да інфармацыі пра кліентаў сотавых аператараў.

Яшчэ з 2010 года ў Беларусі дзейнічае закон, згодна з якім сотавыя аператары павінныя на патрабаванне сілавых органаў ставіць на сваё абсталяванне сістэму забеяспечання аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (СЗАМ). Па сутнасці, гэта прылада праслухоўвання і адсочвання.

СЗАМ «прызначаная для кантролю інфармацыі, якая перадаецца па сетках аператараў электрасувязі, і перадачы інфармацыі ў дыстанцыйны пункт кіравання». Сістэма здольная ў рэальным часе праслухоўваць размовы і перадаваць усю інфармацыю пра ўдзельнікаў тэлефоннай размовы — у тым ліку іх месцазнаходжанне.

Акрамя таго, паводле інфармацыі «Кіберпартызан», сілавікі маюць спецыяльную базу «Маяк», з дапамогай якой без запыту да аператараў могуць атрымліваць інфармацыю пра тое, якія апараты і сім-карты знаходзяцца ў разгляданым раёне.

Мабільны тэлефон з сім-картай пастаянна падключаецца да найбліжэйшых вышак сувязі. Дакладнасць, з якой аператар можа вызначыць месцазнаходжанне абанента, залежыць ад мноства фактараў, уключаючы тэхналогію, якую выкарыстоўвае аператар, а таксама колькасць вышак сотавай сувязі на гэтым участку. Звычайна, маючы мінімум тры вышкі сувязі, аператар можа вызначыць месцазнаходжанне з дакладнасцю да кіламетра. Для звужэння зоны пошуку сілавікі могуць выкарыстоўваць ручныя пеленгатары — радыёпрыёмнікі, якія паказваюць магутнасць сігналу паміж дэвайсам і вышкай сувязі.

Вядомыя некалькі выпадкаў, калі ў Беларусі сілавікі выклікалі на допыт або затрымлівалі людзей, адсочваючы месцазнаходжанне іх тэлефонаў.

Так, у 2022 годзе выклікалі на допыт сведак, якія знаходзіліся побач з месцамі дыверсій на чыгунцы. «Магчыма, у дзень адной з дыверсій я знаходзілася недалёка ад гэтага месца, і мяне вызначылі па сігнале мабільнага тэлефона», — расказвала журналістам адна з іх.

У сакавіку 2023 года ў Мінску затрымалі расіяніна Аляксея Маскалёва, якога шукалі за «дыскрэдытацыю» арміі. Паводле яго адваката, сілавікі знайшлі мужчыну, калі ён уключыў тэлефон. Мабыць, на тэлефоне стаяла расійская сім-карта, або сілавікі ведалі IMEI (унікальны ідэнтыфікацыйны нумар) дэвайса Маскалёва.

— Калі ў спецслужбаў ёсць сімка альбо IMEI тэлефоннага апарата, то тут усё роўна, уключыць ён гэтую сімку ў іншым апараце або апарат проста ўключаць з іншай сімкай. Кантралююцца дзве рэчы: сім-карта і апарат. Як толькі ён іх уключае, гэта фіксуецца праз спецыяльныя праграмы, і такім чынам выдаецца яго лакацыя — дзе ён знаходзіцца, прыкладная сота. І тады можна ўключаць праслухоўванне альбо па IMEI апарата, альбо па сімцы. І ўжо шукаць яго і затрымліваць. Сота — гэта прыкладна кола на кіламетр, — каментаваў арышт расіяніна заснавальнік BYPOL Аляксандр Азараў.

Як схаваць месцазнаходжанне тэлефона

Калі мэта — цалкам схаваць сваю геалакацыю ў Беларусі, то адзіны спосаб — не карыстацца тэлефонам з сім-картай (і не мець яго пры сабе). Лепш за ўсё выкарыстоўваць для выхаду ў інтэрнэт «чысты» тэлефон, у які да гэтага не ўстаўлялася сім-карта беларускага (або расійскага) аператара. Проста выключыць тэлефон — недастаткова бяспечная мера. Нават выключаная прылада працягвае абменьвацца інфармацыяй з навакольным светам.

Вядомыя выпадкі, калі людзям у Беларусі ўдавалася месяцамі хавацца ад сілавікоў. Напрыклад, сям’я праваабаронцаў — муж і жонка Аліна Нагорная і Ігар Случак — два з паловай гады заставалася ў краіне, хаваючыся ад палітычных рэпрэсій. Ім гэта ўдалося шмат у чым дзякуючы таму, што яны не карысталіся сотавай сувяззю і выходзілі ў інтэрнэт толькі з дапамогай VPN.

Як адключыць геалакацыю для асобных праграм

У іншых, менш небяспечных сітуацыях, рэкамендуецца звяртаць увагу на тое, якім праграмам на тэлефоне вы дазваляеце доступ да вызначэння геалакацыі. Не варта дзяліцца ёй з праграмамі ад невядомых распрацоўшчыкаў, якімі вы рэдка карыстаецеся.

У наладах тэлефона можна паглядзець спіс праграм, для якіх дазволенае вызначэнне геалакацыі — і пры неабходнасці адключыць гэтую функцыю.

Для тэлефонаў Apple:

Адкрыйце «Налады» — «Канфідэнцыйнасць і бяспека» — «Службы геалакацыі». Пракруціце ўніз да патрэбнай праграмы і абярыце адзін з наступных варыянтаў.

  • «Ніколі»: доступ да інфармацыі службаў геалакацыі забаронены.
  • «Спытаць наступным разам» ці «Калі я дзялюся»: можна выбрауь «Падчас выкарыстання праграмы», «Дазволіць адзін раз» ці «Не дазваляць».
  • «Падчас выкарыстання праграмы»: доступ да інфармацыі службаў геалакацыі дазволены толькі падчас з’яўлення праграмы або адной з яе функцый на экране. Калі абраны варыянт «Падчас выкарыстання праграмы», радок стану можа станавіцца сінім, калі якая-небудзь праграма актыўна выкарыстоўвае звесткі пра вашае месцазнаходжанне.
  • «Заўсёды»: доступ да інфармацыі пра месцазнаходжанне дазволены нават падчас працы праграмы ў фонавым рэжыме.
Настройки геолокации на телефоне Apple. Скриншот: сайт Apple
Налады геалакацыі на тэлефоне Apple. Скрыншот: сайт Apple

На тэлефонах Android налады могуць выглядаць па-рознаму для розных брэндаў і мадэляў.

На тэлефонах Samsung шлях будзе наступны: «Налады» — «Лакацыя» — «Дазволы праграм». Далей выбраць з варыянтаў: «Дазволіць толькі падчас выкарыстання праграмы», «Пытаць кожны раз» ці «Забараніць».

Настройки геолокации на телефоне Samsung
Налады геалакацыі на тэлефоне Samsung

На тэлефонах Huawei: «Налады» — «Праграмы» — «Дыспетчар правоў» — «Геададзеныя». Выбраць з варыянтаў: «Дазволіць толькі падчас выкарыстання праграмы», «Дазволіць у любым рэжыме» або «Забараніць».

Настройки геолокации на телефоне Huawei
Налады геалакацыі на тэлефоне Huawei