Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У авіякампаніі «Белавія» прызналіся, што распродаж білетаў, абвешчаны на 17 студзеня, «прайшоў не так, як задумвалася». Праблема ўзнікла з новым «рухавічком» для браніравання авіябілетаў. Таму нацыянальны перавозчык вырашыў падоўжыць распродаж яшчэ на адзін дзень, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Падчас правядзення акцыі наш сайт працаваў з перабоямі, што ўскладняла куплю авіябілетаў. Чаму так адбылося? Гэта першая акцыя такога маштабу на новым „рухавічку“ для браніравання білетаў, які не справіўся з наплывам ахвотных купіць білеты», — патлумачылі ў авіякампаніі.

У «Белавіі» адзначылі, што правялі працу над памылкамі і за самы кароткі час аднавілі працаздольнасць сайта.

«Мы прынялі рашэнне падоўжыць акцыю яшчэ на адзін дзень», — расказалі ў кампаніі.

Купіць білеты па тарыфе ад 24 еўра можна да 23.59 18 студзеня. Умовы акцыі застануцца ранейшымі.

Чытачы «Люстэрка» таксама паведамілі, што ўзнікалі праблемы падчас аплаты квіткоў з замежных картак. У службе падтрымкі неахвотна паведамілі, што MasterCard замежных банкаў не прымаюцца, хоць на сайце гаворыцца, што «да аплаты прымаюцца карты аплатных сістэм VISA, MasterCard (у тым ліку Maestro), „Мир“, UnionPay, а таксама карты аплатнай сістэмы БЕЛКАРТ, эмітаваныя любымі банкамі свету».

Нагадаем, 17 студзеня «Белавія» абвясціла распродаж на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы. Акцыйны білет у адзін бок абыдзецца ў 24 еўра, туды-назад — 48 еўра. Да цаны трэба дадаць таксы і зборы.