Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  2. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  3. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  4. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  7. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  8. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  11. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  12. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  13. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  14. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  15. Спасатели нашли человека на дне океана. После катастрофы он пробыл там почти трое суток — рассказываем об этой истории
  16. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  17. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Читать по-русски


Пасля святаў беларусы, якія пастаянна жывуць у ЕС і прыязджаюць у Беларусь на вакацыі, вяртаюцца на працу. Гэта прыводзіць да велізарных чэргаў на выездзе з краіны. Абстаноўка ў пунктах пропуску застаецца напружанай з вечара 4 студзеня. Чэргі легкавых аўто і турыстычных аўтобусаў растуць, піша MOST.

Пункт пропуску «Катлоўка». Фота: t.me/customs_bel

Польшча. «Лепш у гэтыя даты браць запас часу»

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта, на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брэст» ноччу выезду чакала да 200 легкавых аўтамабіляў, але да 10 раніцы па мінскім часе іх колькасць дасягнула 270. Акрамя таго, у чарзе стаіць 18 турыстычных аўтобусаў.

Карыстальнік тэлеграм-чата «Беларусь-ЕС Граница BY» расказаў, што на праходжанне беларуска-польскай мяжы ў яго пайшло 12,5 гадзіны.

— Лепш у гэтыя даты браць запас часу, гатэль на ноч, калі магчыма. Так будзе спакайней і надзейней.

Іншая карыстальніца, Вольга, якая таксама захрасла на мяжы, абураная доўгім чаканнем:

— Яны там жывыя ўвогуле? Аўтобусы на мосце не рухаюцца ўжо больш за гадзіну, — паскардзілася дзяўчына ў чаце.

Літва. «Працуюць жахліва павольна»

Уначы на ўезд у Літву ў трох пунктах пропуску сумарна сабралася да 470 аўтамабіляў. Да раніцы іх колькасць знізілася да 340. Найбольш складаная сітуацыя традыцыйна ў «Каменным Логу». Там станам на 10 раніцы чакала выезду з краіны некалькі сотняў легкавых аўтамабіляў.

— На памежным пераходзе ў бок Літвы працуе адно акно, шмат раварыстаў, машыны стаяць праз гэта, — ахарактарызавала сітуацыю адна з жанчын, якія захраслі ў чарзе.

У «Катлоўцы» чэргі меншыя (70 аўтамабіляў), але ідуць яны павольна.

— Працуюць жахліва павольна. Пасля таго як яны праверылі аўто, пашпарты, мы стаялі першыя ля шлагбаўма, але памежнікі вырашылі не выпускаць нас і пайшлі на перазменку. Праз дзве гадзіны прыйшла новая змена, і дагляд пачаўся зноў, — паскардзілася Кацярына на павольную працу памежнікаў у пункце пропуску «Катлоўка».

Латвія. За ноч чарга зменшылася амаль у тры разы

Ноччу на латвійскім напрамку сабралася 55 аўтамабіляў, але да раніцы сітуацыя палепшылася — а 8-й выезду чакала да 20 машын.

Чытайце таксама