Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У судзе Маскоўскага раёна Брэста да аднаго года калоніі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча. Справу за фота з «абразлівым надпісам» у Instagram разглядалі наўпрост у берасцейскім СІЗА. Вядома, што берасцеец вярнуўся ў Беларусь праз зварот у камісію па вяртанні, але гэта не выратавала яго ад пераследу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ігар Неміровіч. Фота: spring96.org
Ігар Неміровіч. Фота: spring96.org

Першы раз Ігара Неміровіча затрымалі напачатку траўня 2022 года і адразу змясцілі пад хатні арышт, але ён збег і з’ехаў. Восенню гэтага года ён звярнуўся ў камісію па разгляду зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, але гэты факт не прызналі «безумоўнай падставай для вываду аб яго раскаянні». 27 верасня 2023 года яго зноўку затрымалі і змясцілі пад варту.

Згодна версіі абвінавачвання, 10 жніўня 2020 года Ігар Неміровіч размясціў у Instagram фота з тэкстам у «непрыстойнай форме, прыніжаючае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі, якое змяшчала негатыўную ацэнку і з’яўлялася абразлівым у адносінах да яго».

На працэсе Ігар віну прызнаў цалкам і распавёў, што з траўня па жнівень 2020 года ён не жыў у Беларусі. Пра падзеі, якія адбываліся на радзіме, берасцеец даведваўся са сродкаў масавай інфармацыі. «Паддаўшыся негатыўным эмоцыям ад асвятляных падзей», ён размясціў у сацыяльнай сетцы Instagram фотавыяву «абразлівага характару» ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Раней, пры допыце яго ў якасці абвінавачанага, ён адмаўляў сваё дачыненне да гэтага, «паколькі баяўся магчымага наступу крымінальнай адказнасці». Але, паводле Неміровіча, па сканчэнні пэўнага часу ён усё пераасэнсаваў.

З матэрыялаў справы стала вядома, што выяву з Лукашэнкам міліцыянты знайшлі ў Instagram на старонцы Неміровіча 28 сакавіка 2022 года, бо тая сторыз ад 10 жніўня 2020 года была замацавана ў «актуальных». Менш чым за месяц была праведзена экспертыза, якая паказала, што ў скрыншоце гісторыі маецца «негатыўна ацэнка Лукашэнкі».

У выніку суддзя Марыя Аліферук прызначыла Ігару Неміровічу адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.