Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  2. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
Читать по-русски


Некаторым чыноўнікам Слуцкага райвыканкама пагражае пазачарговая атэстацыя. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка перад пачаткам паседжання Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якая прайшла ва ўрадзе 31 кастрычніка, паведамляе газета «СБ. Беларусь сегодня».

Фото: "Минская правда"
Анастасія і Аляксандр Таратуты падчас суда. Фота: «Мінская праўда»

Ігар Петрышэнка падкрэсліў: адпаведная нарматыўная база ў краіне ёсць, але, відаць, гэтага недастаткова, калі ўсё яшчэ адбываюцца трагедыі з дзецьмі.

«Выпадак, які ўскалыхнуў усю краіну, нашую грамадскасць, які адбыўся ў Слуцкім раёне, кажа пра тое, што ў поўнай меры механізм эфектыўна не спрацоўвае», — заявіў віцэ-прэм'ер.

На камісіі заслухоўвалі службовых асобаў сістэмы аховы здароўя, адукацыі, Міністэрства ўнутраных справаў на прадмет таго, дзе алгарытм узаемадзеяння даў збой, што ў выніку і прывяло да трагедыі.

28 службовых асобаў, якія дапусцілі і своечасова не перадухілілі факт трагедыі, прыцягнутыя да адказнасці — віцэ-прэм'ер не канкрэтызаваў, хто менавіта і да якой адказнасці. Петрышэнка таксама анансаваў правядзенне пазачарговай атэстацыі адпаведных службовых асобаў Слуцкага райвыканкама.

Раней стала вядома, што распачатыя і крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асобаў, у абавязкі якіх уваходзіла прафілактыка сямейнага недабрабыту.

Забойства бацькамі трохгадовага дзіцяці ў Слуцку

Нагадаем, у студзені гэтага года дома ў прысутнасці дзвюх сясцёр і брата хлопчыка бацькі рукамі і нагамі збілі дзіця да смерці «шляхам нанясення са значнай сілай множных удараў рукамі і нагамі па галаве і тулаве, дзе размешчаныя жыццёва важныя органы, а таксама па канечнасцях».

Хлопчык нарадзіўся ў 2019 годзе, і літаральна з самага нараджэння яго катавалі. Ён галадаў і быў знясілены. Таксама бацькі, 37-гадовая Анастасія Таратута і 48-гадовы Аляксандр Таратута, абмяжоўвалі яго свабоднае перамяшчэнне, звязваючы яму рукі і ногі.

Псіхалгічна-псіхіятрычная экспертыза, праведзеная мужу і жонцы Таратутам, прызнала абаіх здольнымі асэнсоўваць свае дзеянні.

19 кастрычніка Мінскі абласны суд вынес прысуд бацькам, якія забілі ў Слуцку свайго трохгадовага сына. Іх прызналі вінаватымі ў катаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю групай асобаў заведама малалетняга. Бацьку хлопчыка, 48-гадовага Аляксандра Таратуту, асудзілі на выключную меру — смяротнае пакаранне. Маці хлопчыка, 37-гадовую Анастасію Таратута, — на 25 гадоў пазбаўлення волі.

Пазней прайшло яшчэ адно судовае паседжанне, на якім іх пазбавілі бацькоўскіх правоў на ўсіх іх дзяцей.