Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Пракуратура Віцебска накіравала ў суд крымінальную справу мясцовага жыхара — яго абвінавачваюць у «абразах» Аляксандра Лукашэнкі, якія ён выкрыкваў у тралейбусе «ў сувязі з наяўнымі ў яго палітычнымі і ідэалагічнымі поглядамі». Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Згодна з матэрыяламі справы, 41-гадовы жыхар Віцебска 6 ліпеня гэтага года, знаходзячыся ў тралейбусе № 12, праязджаючы па праспекце Фрунзе ў абласным цэнтры, «у прысутнасці сведак, у сувязі з наяўнымі ў яго палітычнымі і ідэалагічнымі поглядамі», «публічна абразіў, то-бок прынізіў гонар і годнасць асобы» Аляксандра Лукашэнкі, «прамовіўшы неаднаразова слоўныя выказванні ў яго адрас, якія ўтрымлівалі негатыўную ацэнку і мелі ненарматыўную форму маўленчага выказвання, прыніжалі аўтарытэт, гонар і годнасць асобы» палітыка, і тым самым публічна яго абразіў.

У пракуратуры адзначылі, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Там таксама заявілі, што мужчына «раней 10 разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, нідзе не працуе, злоўжывае спіртнымі напоямі і вядзе антыграмадскі лад жыцця».

Жыхару Віцебска інкрымінуюць публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК Беларусі). Ён знаходзіцца пад вартай. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.