Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


У выпадку поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю ў Літву дазволяць заязджаць дыпламатам і тым, хто просіць прытулку. Акрамя таго, туды змогуць вярнуцца грамадзяне Літвы або іншых краін ЕС. Аднак перасекчы мяжу з турыстычнымі або працоўнымі мэтамі, а таксама прыехаць у госці, у аэрапорт ці ў санаторый будзе немагчыма. Пра гэта паведамілі ў МУС Літвы, піша Delfi.

Мяжа Літвы і Беларусі. Фота: Дзяржпамежкамітэт

«У выпадку поўнага закрыцця мяжы [з Беларуссю] будзе забяспечанае вяртанне ў Літву грамадзян Літвы і ЕС, дазволенае перамяшчэнне дыпламатаў, а таксама прыезд тых, хто просіць прытулку, з Беларусі і іншых краін з гуманітарных меркаванняў», — расказалі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

Калі мяжу цалкам закрыюць, грамадзяне Беларусі больш не змогуць прыехаць у Літву як турысты або па пакупкі. Забарона на ўезд таксама закране беларусаў з відам на жыхарства ў Літве ці Польшчы, дальнабойшчыкаў і іншых грамадзян з працоўнымі візамі.

Паводле звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы, найбольш беларусаў едзе ў краіну на адпачынак ці на шопінг. Яшчэ адна катэгорыя — тыя, хто праз літоўскія аэрапорты ляціць у іншыя дзяржавы ЕС.

Многія наведваюць у Літве сваякоў і прыязджаюць на аздараўленне ў санаторыі, але «ў параўнанні з патокам тых, хто прыязджае па пакупкі, гэтых людзей менш», заявіў прэс-сакратар САДМ Гедрус Мішуціс.

У службе таксама адзначылі, што пасля закрыцця пунктаў пропуску «Шумскас» («Лоша») і «Твярачус» («Відзы») 18 жніўня колькасць беларусаў, якія ўязджаюць у Літву, скарацілася, але нязначна, і цяпер дасягае 3900−4400 чалавек за суткі. А вось колькасць літоўцаў, якія едуць у Беларусь, знізілася адчувальна — на 37%.

Сітуацыя на мяжы Беларусі і Літвы

Нагадаем, 18 жніўня Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумскас» («Лоша») і «Твярачус» («Відзы») — у адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК Вагнера. У краіне таксама абмяркоўваюць прыпыненне працы яшчэ двух пунктаў — «Лаварышкес» («Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка») — з ініцыятывы МУС Літвы. Калі гэта адбудзецца, дзейных памежных пераходаў застанецца толькі два: «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»).

Разам з тым 29 жніўня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў не ператвараць закрыццё памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю ў «своеасаблівы спорт», а прэм’ер-міністр краіны Інгрыда Шыманітэ паведаміла, што ўрад Літвы найбліжэйшым часам не плануе закрываць новыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама