Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  9. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Увечары 17 чэрвеня ў Івацэвічах міліцыя затрымала кампанію з некалькіх нецвярозых расіяен на машыне з сімвалам Z. Адзін з мужчын, як высветлілася, — расійскі вайсковец Аляксандр Быкаў. У нашай краіне ён можа знаходзіцца па службе ў падраздзяленні, якое ўваходзіць у рэгіянальную беларуска-расійскую групоўку войскаў. Як пазней высветлілася, кампанію затрымалі за п’яную язду і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Працэс затрымання быў зняты відавочцам, на відэа расіяне гучна і неаднаразова нецэнзурна лаюцца. «Люстэрка» даведалася, дзе Аляксандр Быкаў цяпер і ці пакаралі яго.

Россиянин Александр Быков (первый слева), которого задержали в Ивацевичах, Брестская область, 17 июня 2023 года. Фото: «Ганцавіцкі час»
Расіянін Аляксандр Быкаў (першы злева), якога затрымалі ў Івацэвічах, Брэсцкая вобласць, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

«Ён у вайсковай частцы тут, дзе і быў»

У раскладзе паседжанняў Івацэвіцкага суда прозвішча расіяніна Аляксандра Быкава ў панядзелак не з’яўлялася. Як расказалі ў канцылярыі, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала, прадставіўшыся сваячкай вайскоўца, матэрыялы справы на такога чалавека не паступалі. Там параілі звяртацца ў РАУС.

У аддзел унутраных справаў мы тэлефанавалі з той самай легендай, трубку падняў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Шупенік.

— Спрабуем знайсці Аляксандра Леанідавіча Быкава, яго затрымалі ў вас у Івацэвічах 17 чэрвеня, ён не выходзіць на сувязь.

— Ён у вайсковай частцы тут, дзе і быў.

— Дык яго не затрымалі, назад вярнулі?

— Безумоўна. Прыехалі яго камандзіры, забралі і адвезлі ў вайсковую частку. Усё нармальна, жывы-здаровы. Можаце жонцы яго патэлефанаваць, яна з’ехала дадому (імаверна, гаворка пра жанчыну, якая таксама была з кампаніяй у той дзень і трапіла на відэа. — Заўв. рэд.).

— Яго не будуць судзіць? Ён жа там п’яны быў.

— Не. Яго падвергнулі штрафу, штраф жонка аплаціла, і ўсё.

— А вялікі штраф, не ведаеце?

— Не, — адказаў міліцыянт, не ўдакладняючы, што канкрэтна мае на ўвазе. — Не турбуйцеся, усё нармальна.

У Беларусі знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане трапляе пад ч. 1 артыкула 19.3 КаАП і караецца штрафам да 8 базавых велічыняў (296 рублёў). Кіраванне ў нецвярозым выглядзе — артыкул 18.15 КаАП, які прадугледжвае штраф да 200 базавых велічыняў (7400 рублёў) і пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да 5 гадоў.

Таксама Аляксандр Быкаў нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы. Жанчына, якая была з кампаніяй, таксама мацюкалася ў бок супрацоўнікаў АМАПа і ДАІ, а яшчэ размахвала рукамі. Часта ў пратаколах, якія складаюць на беларусаў, затрыманых па палітычных матывах, адзначаюць, што яны нецэнзурна лаяліся пры міліцыі. Пасля гэтага людзей адпраўляюць на «суткі» па артыкуле 19.1 КаАП за хуліганства. Напрыклад, у сакавіку 2023 года так асудзілі сына палітыка Анатоля Лябедзькі Арцёма на 15 сутак адміністрацыйнага арышту — нібыта ён лаяўся матам побач з супрацоўнікам міліцыі і размахваў рукамі.

Што адбылося?

17 чэрвеня на стаянцы ля крамы «Санта» супрацоўнікі ДАІ і АМАПа затрымалі некалькіх расіян на белым красоверы з сімвалам Z на заднім шкле. На нумарах відаць рэгіён 147, ён адносіцца да Ленінградскай вобласці.

Мужчыны былі п’яныя, адзін з іх назваў сябе Аляксандрам Леанідавічам Быкавым. «Люстэрка» знайшло яго ў сацсетках — гэта 41-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга, у красавіку 2023 года ён падпісаў кантракт з расійскім Міністэрствам абароны на два гады. Пасля гэтага яго як шарагоўца запасу залічылі стралком у батальён 283-га палка 144-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. Гэтае злучэнне ўваходзіць у склад 20-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Заходняй вайсковай акругі.

Яна ўваходзіць у склад рэгіянальнай беларуска-расійскай групоўкі войскаў. Імаверна, падраздзяленне Быкава знаходзіцца непадалёк ад Івацэвічаў, на Абуз-Лясноўскім агульнавайсковым палігоне. Там пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну навучаюцца часткі расійскага кампанента рэгіянальнай групоўкі. Як лічыць Кіеў, адтуль падраздзяленні вяртаюцца ў Расію, а далей адпраўляюцца на вайну.

Чытайце таксама