Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Памятник протесту в центре Минска. Вспоминаем, как весь город вышел на улицы требовать освобождения политзаключенных — и попал под огонь
  5. «Операции могут быть приостановлены». Один из банков предупредил клиентов, что лучше сообщать о поездках за границу
  6. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  14. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  15. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
Читать по-русски


У панядзелак, 29 траўня, адзінаццацікласнікам прыйшлі вынікі ЦЭ па беларускай і рускай мовах. Праўда, да лічбаў у выпускнікоў і іх бацькоў ёсць вялікія пытанні: яны сцвярджаюць, што вынікі палічылі няправільна. Афіцыйных каментароў пра гэта няма ні ад РІКВ, ні ад Міністэрства адукацыі.

Фото: TUT.BY
Мінская гімназія, здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Як расказалі чытачы «Люстэрка», пытанняў да вынікаў экзамену аказалася шмат. Яны падзяліліся з намі прыкладамі няслушных падлікаў.

Так, адна з абітурыентак здавала экзамен па рускай мове. Усяго ў тэсце было 40 пытанняў, на 37 з якіх дзяўчына адказала правільна і яшчэ на адно — часткова правільна. Але, мяркуючы са звестак у асабістым кабінеце, яе працу ацанілі на 82 балы.

Яшчэ адна выпускніца здавала беларускую мову. У 40 пытаннях яна зрабіла дзве памылкі і яшчэ на два адказала часткова правільна. Такі вынік РІКВ ацаніў у 74 балы.

А ў трэцяй адзінаццацікласніцы наогул не было памылак: у асабістым кабінеце 39 правільных адказаў, а на адно пытанне дзяўчына адказала часткова. Праўда, няпоўны адказ каштаваў ёй 8 балаў — у выніку яна атрымала 92.

— У кагосьці наогул вынікі 101 і 103 балы (скрыншоты асабістага кабінета ёсць у распараджэнні рэдакцыі. — Заўв. рэд.). Ці, напрыклад, у кагосьці 0,0000000000074 бала або нават нуль. Як такое магчыма?! Усе ў шоку, — абураецца наш чытач.

— Калі не будзе пераліку, многія нават не паступяць праз РІКВ, — абмяркоўваюць школьнікі ў чатах. Многія хлопцы ўжо жартуюць, што гатовыя служыць: «Ну, у войска заўсёды можна. Спадзяюся, сустрэнемся ў адной роце, мужыкі».

Пасля атрымання адказаў засмучаныя школьнікі і іх бацькі атакавалі гарачую лінію Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

— Нам адказваюць, што адбыўся збой і балы пералічаць. Абяцалі зрабіць гэта ўжо да сённяшняга вечара, — перадаюць па чатах выпускнікі.

Аператыўна датэлефанавацца да аператара гарачай лініі РІКВ мы не змаглі, у інстытуце не здымалі трубку. Таксама аператыўна атрымаць каментар не ўдалося і ў Міністэрстве адукацыі. Як толькі мы атрымаем каментар, адразу ж абновім навіну.

Як павінныя лічыць балы на ЦЭ? За кожнае правільна ці часткова правільна выкананае заданне выпускніку налічваюцца 1 ці 2 першасныя балы (у залежнасці ад тыпу задання). Затым сума першасных балаў абітурыента пераводзіцца ў тэставы бал. Гэта робіцца з дапамогай спецыяльнай формулы, якую РІКВ не публікуе.

У 2022 годзе першасныя і тэставыя балы ЦТ па рускай і беларускай мовах суадносіліся такім чынам, табліцы за 2023 год пакуль няма.

Нагадаем, ЦЭ ў Беларусі праходзіць першы год. Кожны выпускнік-2023 здаваў два цэнтралізаваныя экзамены. Адзін абавязковы — па рускай ці беларускай мове. Другі прадмет — на выбар. Заданні адаптавалі да базавага ўзроўню школьнай праграмы.

Чытайце таксама