Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  18. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


У Беларусі ёсць Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. А ўзначальвае яго Ігар Сяргеенка, кіраўнік гэтай жа Адміністрацыі. У інтэрв'ю выданню «СБ. Беларусь сегодня» ён расказаў, каго можна лічыць нацыянальным героем Беларусі, а каго не.

Игорь Сергеенко. Фото: Павел Матусевич, «Ваяр»
Ігар Сяргеенка. Фота: Павел Матусевіч, «Ваяр»

На думку Сяргеенкі, крытэры вызначэння нацыянальнага героя празрыстыя.

— Гэта чалавек, які ў цяжкі перыяд (як героі Вялікай Айчыннай вайны) або ў крытычнай сітуацыі (як нашыя лётчыкі, Героі Беларусі, Уладзімір Карват, Андрэй Нічыпорчык, Мікіта Куканенка) робіць неймаверна мужны выбар. Ахвяруе або рызыкуе сваім жыццём, абараняючы родную зямлю, людзей. Ці самааддана жыве, аддаючы ўсяго сябе высакароднай ідэі, якая служыць на карысць, акцэнтую, свайго народа, як савецкія Героі Сацыялістычнай Працы, Герой Беларусі Мітрапаліт Філарэт, — растлумачыў кіраўнік савета.

Пры гэтым, адказваючы на пытанне ананімнага супрацоўніка выдання, «што рабіць з персанажамі такіх супярэчлівых эпох, як ВКЛ, Рэч Паспалітая», ён адзначыў, што з вышэйназванымі крытэрамі складана падыходзіць да ацэнкі вядомых асобаў гэтых эпох.

— Скажам, ці можна назваць нацыянальным героем Касцюшку? Асоба яркая. Быў высакародны. Самааддана служыў ідэі. Але гэтая ідэя не была беларускай. Так, мы не можам выкрасліць яго са сваёй гісторыі, гэта супраць нашых прынцыпаў. Але павінныя дакладна вызначыць яго ролю ў ёй, каб, як вы правільна заўважылі, нашыя дзеці разумелі, на каго раўняцца. Таму што сфальсіфікаваны вобраз нацыянальнага героя здольны ў роўнай ступені як аб’яднаць, так і раскалоць грамадства. Прыклад таму — створаны ў савецкай гістарыяграфіі міф пра Каліноўскага. Мы ўбачылі на свае вочы, як небяспечна скажаць факты ці хаваць частку праўды. Савецкае пакаленне вырасла на прыкладзе гераічнай барацьбы рэвалюцыянера Каліноўскага з царызмам. А сёння на асобе гэтага так званага героя, на прыкладзе яго барацьбы за ідэю аднаўлення польскай Рэчы Паспалітай грае знешні вораг, спрабуючы забіць клін паміж брацкімі народамі, раскалоць грамадства ўнутры адной краіны, — заявіў Сяргеенка.

Ананімны супрацоўнік выдання таксама заявіў, што апублікаваныя «падрабязнасці зверскіх расправаў каліноўцаў з беларускім праваслаўным насельніцтвам» (на якія публікацыі спасылаецца ананім, не гаворыцца. — Заўв. рэд.).

На гэта Сяргеенка паведаміў, што савет «працягне працу па развянчанні такіх міфаў».

— Так, многія ўраджэнцы Беларусі маюць сусветную вядомасць. Мы можам ганарыцца тым, што на нашай зямлі нараджаюцца геніі. Але, напрыклад, ці назавём мы сваім нацыянальным героем таленавітага навукоўца, які супрацоўнічаў у гады акупацыі з немцамі, пасля вайны жыў і працаваў у ЗША? Не проста працаваў. У самы разгар Халоднай вайны ўдзельнічаў у распрацоўках паліва для касмічных караблёў і ракет, якія былі скіраваныя на яго радзіму, — прывёў у прыклад Барыса Кіта Ігар Сяргеенка.

Ён яшчэ раз адзначыў, што п"атрэбныя дакладныя крытэры ацэнкі ўкладу асобы ў гісторыю сваёй краіны і маркеры недатычнасці да гэтай гісторыі, такія як факты служэння інтарэсам іншых дзяржаваў", і толькі такім чынам «можна фармаваць пантэон нацыянальных герояў».