Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  14. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


У Польшчы з траўня не сталі падаўжаць забарону на пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю, якія скасавалі тры гады таму. Аднак аднаўляць рух цягнікоў не плануецца як мінімум да снежня, піша Rynek Kolejowy.

Варшава. Фота: pixabay.com

Польшча ў аднабаковым парадку прыпыніла пасажырскія чыгуначныя рэйсы ў/з Беларусі яшчэ ў сакавіку 2020 года ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, з таго часу польскае Міністэрства інфраструктуры пастаянна падаўжала забарону на зносіны паміж дзвюма краінамі.

Апошні раз пастанова пра адмену перавозак дзейнічала да 30 красавіка гэтага года, але з 1 траўня яе не сталі падаўжаць. Аднак гэта не азначае, што цяпер няма фармальных перашкодаў для аднаўлення пасажырскіх зносін з Беларуссю. Прынамсі, польскі бок пакуль не плануе зноў арганізоўваць цягнікі ў нашую краіну.

«Разам з PKP Intercity (польская транспартная кампанія, якая спецыялізуецца на міжгародніх пасажырскіх перавозках. — Заўв. рэд.) мы не плануем запускаць зносіны з Беларуссю — гэта вынікае з цяперашняга гадавога раскладу, які дзейнічае да 9 снежня гэтага года», — заявіў прадстаўнік МЗС Польшчы Шыман Гуптыш.

Пра намер аднавіць чыгуначныя зносіны з Беларуссю таксама не паведамлялася на ўзроўні ваяводстваў.

Як піша выданне, колькасць чыгуначных рэйсаў паміж Польшчай і Беларуссю паступова змяншалася цягам апошніх пятнаццаці гадоў. Яшчэ за некалькі гадоў да прыпынення зносін у пачатку пандэміі каранавіруса знік начны цягнік Варшава — Мінск, таксама быў часова закрыты пераход Кузніца-Беластоцкая — Гродна. Раней, у 2011 годзе, спыніўся рух пасажырскіх цягнікоў праз пераход Чарэмша — Высока-Літоўск.

Беларусь неаднаразова прапаноўвала Польшчы, Літве і Латвіі (балтыйскія краіны таксама адмянілі цягнікі да нас) аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны, але безвынікова.

Непасрэдныя пасажырскія чыгуначныя зносіны ў Беларусі на гэты момант існуюць толькі з Расіяй.