Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Праз два з паловай гады пасля пратэстаў палітычныя звальненні і не думаюць заканчвацца. Больш за дзясятак супрацоўнікаў «Ашмянскіх электрычных сетак» (філіяла «Гроднаэнерга») працуюць апошні месяц і сыходзяць з 1 траўня. Пра гэта «Люстэрку» расказалі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц. У спісе на звальненне — людзі з дзесяцігадовым стажам, мінімум адзін начальнік аддзела, інжынеры і не толькі.

"Ошмянские электрические сети". Фото: energo.grodno.by
«Ашмянскія электрычныя сеткі». Фота: energo.grodno.by

Інфармацыя пра колькасць тых, каго звальняюць, у нашых суразмоўцаў розная: ад 15 да 30 чалавек. Але ўсе кажуць, што на першым спісе адыход супрацоўнікаў не скончыцца. Паводле нашых суразмоўцаў, імаверна, запланавалі звольніць больш за 50 чалавек.

— На гэты момант вядома недзе пра 20 чалавек, якія дапрацоўваюць да 1 траўня. Некаторыя са стажам больш за 30 гадоў, — расказаў нам супрацоўнік прадпрыемства. — Прычына? З таго, што я ведаю, усе гэтыя людзі ўдзельнічалі ў той ці іншай ступені ў мітынгах 2020 года. Але візітаў органаў да нас яшчэ не было. Кажуць, проста прыйшла папера са спісам на звальненне, адкуль менавіта — не ведаю.

Яшчэ адна чытачка «Люстэрка», добра знаёмая з сітуацыяй на прадпрыемстве, расказвае, што ў спісах на звальненне многія — рэдкія спецыялісты, якіх будзе складана замяніць. Паводле нашай інфармацыі, з прадпрыемства сыдуць начальнік аднаго з аддзелаў, кіраўнік лабараторыі, бухгалтар, а таксама шэраг інжынераў.

— Цяпер звальняюць не толькі тых, хто быў актыўны і хадзіў на пратэсты: напрыклад, адна жанчына лайкнула матэрыял пра кавід у красавіку 2020 года на адным з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, — расказвае суразмоўніца. — Іншаму супрацоўніку, які займаецца арганізацыяй святаў у калектыве, сказалі: «Ты правядзеш мерапрыемства ў верасні, тады мы цябе звольнім». Але дзяўчыну, якая выйшла на мітынгі, пакуль не звольнілі. Яна думае, што будзе ў наступным спісе.

На самім прадпрыемстве «Ашмянскія электрасеткі» магчымыя будучыя звальненні блогу «Людзі» пракаментаваў дырэктар філіяла Ігар Удалой. Атрымалася вельмі каротка.

— Нам паведамілі чытачы, што на прадпрыемстве «Ашмянскія электрычныя сеткі» масавыя звальненні, шэраг супрацоўнікаў працуе толькі да 1 траўня. Вы маглі б пракаментаваць, ці так гэта, ці сапраўды звальняюць людзей?

— Не, гэта не так.

— То-бок спісу з дзясяткаў людзей, якіх нібыта звальняюць па палітычных матывах і ў якім у тым ліку начальнік аддзела, няма? І людзі не сыходзяць?

— Я вам адказаў, усё.

Пасля ўдакладняльнага пытання: «Значыць, усе супрацоўнікі працягнуць працаваць?» — ён кінуў трубку.