Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Апублікаваны склад камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, што знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Тэкст дакумента ёсць у рэдакцыі «Люстэрка».

Григорий Азаренок. Скриншот видео: СТВ
Рыгор Азаронак. Скрыншот відэа: СТБ

У склад камісіі ўключаныя кіраўнікі дзяржаўных органаў, парламентарыі і прадстаўнікі грамадскіх структур. Старшыня — генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед. У яго на пасадзе кіраўніка камісіі два намеснікі. Гэта Валерый Гайдукевіч і Аляксей Стук, якія працуюць на пасадах намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і намесніка генеральнага пракурора.

Сярод астатніх чальцоў камісіі:

  • Рыгор Азаронак — прапагандыст ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»,
  • Сяргей Алейнік — міністр замежных справаў,
  • Дзмітрый Баскаў — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці,
  • Уладзімір Басько — генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк»,
  • Алена Богдан — старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама,
  • Аляксандр Багдановіч — старшыня асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь»,
  • Юры Васкрасенскі — прапагандыст, дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл»,
  • Вадзім Гігін — прапагандыст, старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Белорусское общество «Знание»,
  • Аляксандра Ганчарова — старшыня Цэнтральнага савета грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»,
  • Дзмітрый Гара — старшыня Следчага камітэта,
  • Васіль Гурскі — галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
  • Алег Дзьячэнка — чалец Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»,
  • Наталля Карчэўская — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»,
  • Іван Кубракоў — міністр унутраных справаў,
  • Анатоль Лапо — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта,
  • Марына Лянчэўская — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу,
  • Аляксандр Маркевіч — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па нацыянальнай бяспецы,
  • Марат Маркаў — прапагандыст, старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»,
  • Ігар Маршалаў — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў,
  • Андрэй Мукавозчык — прапагандыст «Выдавецкага дома «Беларусь сегодня»,
  • Яўген Пуставы — прапагандыст ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»,
  • Іван Церцель — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі,
  • Ганна Харута — намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі»,
  • Аляксей Швакаў — старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў,
  • Вольга Шпілеўская — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»,
  • Іван Эйсмант — прапагандыст, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Як паведамляецца ва ўказе Лукашэнкі, камісія створаная для «падтрымання грамадзянскай згоды, забяспечання рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод беларускіх грамадзян».

У яе маюць права звярнуцца беларусы, якія «здзейснілі ў перыяд з 1 студзеня 2020 года да ўступлення ў сілу гэтага ўказа адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынствы пратэснай скіраванасці, асцерагаюцца вяртання ў краіну ў сувязі са сваёй магчымай датычнасцю да здзяйснення такіх правапарушэнняў, злачынстваў».

Адпаведныя звароты на рускай або беларускай мовах могуць быць накіраваныя грамадзянамі да 31 снежня 2023 года ў пісьмовай або электроннай форме з далучэннем неабходных дакументаў. Ліст мусіць утрымліваць: найменне камісіі, прозвішча, імя таго, хто звярнуўся, адрас жыхарства (месца знаходжання), дату апошняга выезду за межы Беларусі, а таксама звесткі пра апошняе месца працы (вучобы) у Беларусі. Акрамя таго ў звароце неабходна выкласці ўсю інфармацыю што да «прычын, з якіх грамадзянін пакінуў тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, абставін, у сувязі з якімі яго могуць прыцягнуць да адказнасці».

«Пры гэтым дадзеныя асобы павінныя раскаяцца ў зробленым і праінфармаваць камісію пра гатоўнасць пасля вяртання прынесці публічныя прабачэнні, кампенсаваць нанесеную шкоду, выконваць Канстытуцыю і заканадаўства Беларусі, паважаць дзяржаўныя сімвалы і нацыянальныя традыцыі, свядома і актыўна выконваць свой грамадзянскі абавязак», — пісала прэс-служба Лукашэнкі.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзянам будуць паведамляць пра наяўнасць або адсутнасць у дачыненні да іх адміністрацыйнага працэсу, распачатай крымінальнай справы, а таксама пра магчымасць іх спынення ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам. Гэтыя рашэнні будуць прымацца камісіяй шляхам адкрытага галасавання большасцю галасоў і афармляцца пратаколамі.

«Пасля гэтага грамадзяне абавязаныя прыбыць у краіну не пазней чым пра тры месяцы з даты накіравання камісіяй адпаведнага паведамлення. Пры невыкананні гэтага патрабавання рашэнне камісіі страчвае сілу. Адначасова ўказам прадугледжваецца гарантыя таго, што прыняцце любых працэсуальных рашэнняў у дачыненні да прыбылых грамадзян магчымае выключна са згоды генеральнага пракурора альбо асобы, якая выконвае яго абавязкі», — паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Таксама можна прыкласці спіс паручальнікаў. Імі могуць быць «поўнагадовыя дзеяздольныя асобы, грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі, дзяржаўныя службоўцы, працоўныя калектывы, іншыя аб’яднанні грамадзян, юрыдычныя асобы».