Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


Беларуская прапаганда любіць змрочна апісваць жыццё палітэмігрантаў, часта спасылаючыся на тое, як складана беларусам рэалізаваць сябе ў іншай краіне. Аднак нават кардынальная змена прафесіі за мяжой — далёка не заўсёды негатыўны досвед. «Люстэрка» паразмаўляла з брастаўчанінам Арцёмам, які ў Беларусі працаваў кіроўцам, а пасля эміграцыі пайшоў у творчасць — і цяпер піша музыку і гукі для відэагульняў, анімацыі і рэкламы.

Процесс работы саунд-дизайнера. Фото героя материала.
Працэс працы саўнд-дызайнера. Фота героя матэрыялу

«Цяжка ўявіць, што будзе ў Беларусі ў будучыні»

Арцёму 27 гадоў, цяпер ён жыве ў Грузіі. На новым месцы беларус хваліць добры клімат, адносна невысокія цэны і простую легалізацыю. З Арцёмам мы размаўляем па-беларуску: пасля пачатку вайны ва Украіне ён пачаў паступова пераходзіць на родную мову: «У нас ёсць свая культура і мова, якія трэба берагчы. Хто, як не мы? Асабліва ў час, калі перапісваюць гісторыю». З радзімы ён разам з жонкай і маленькім дзіцем з’ехаў пасля лютага 2022 года.

— Цяжка было тады ўявіць, што будзе ў Беларусі ў будучыні. У прынцыпе, і дагэтуль цяжка. Акрамя таго, мая жонка — украінка. Ёй было асабліва складана, калі з Беларусі ляцелі ракеты ва Украіну, дзе яе бацькі, сваякі і сябры, — тлумачыць матывы пераезду Арцём.

Да эміграцыі Арцём каля трох гадоў працаваў дальнабойшчыкам. Прызнаецца, што ў цэлым праца яму падабалася — «захапляла рамантыка далёкіх дарог». Аднак пасля нараджэння сына ў сям'і пачало ўздымацца пытанне змены прафесіі. Праз доўгія раз’езды Арцём прапускаў моманты сталення дзіцяці. Ад працы складана было адмовіцца праз параўнальна нядрэнны заробак.

— Але калі мы з’язджалі, трэба было вырашыць, чым зарабляць на жыццё далей. Выйшла так, што давялося ўсё пачынаць з чыстага аркуша. Я шукаў розныя курсы і натрапіў на курсы саўнд-дызайну. Я нават не чуў такога тэрміна да мінулага года. Але мяне гэта адразу вельмі зацікавіла, — расказвае Арцём.

Тбилиси. Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Unsplash
Тбілісі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash

«Каб глядач чуў гукі і верыў, што так і ёсць насамрэч»

Музыка была адным з юнацкіх захапленняў Арцёма. Ва ўніверсітэце ён граў на гітары ў гурце, пісаў музыку і марыў займацца гэтым прафесійна. Аднак сумневы, што у такой творчай прафесіі атрымаецца добра зарабіць, прымусілі пакінуць музыку толькі як хобі. Пасля навучання, кажа Арцём, часу займацца ёю ўвогуле не засталося.

— І вось я знайшоў курсы саўнд-дызайну. Ствараць гукі і музыку — гэта ж тое, пра што я марыў! — расказвае хлопец. — Ды яшчэ і можна рэалізаваць сябе ў відэагульнях, якія я таксама вельмі люблю. Я прайшоў анлайн-курс за два месяцы ў паскораным рэжыме, атрымаў базу навыкаў у гукарэжысуры, саўнд-дызайне, інтэрактыўным аўдыё.

Гукавы дызайн — адносна новая прафесія па стварэнні гукавых эфектаў і музыкі для кіно і мультымедыя. Арцём кажа, што праца такіх спецыялістаў часта застаецца незаўважанай гледачамі, бо задача саўнд-дызайнераў якраз у тым, каб стварыць максімальна арганічнае гукавое афармленне карцінкі. Няважна, кіно гэта ці відэагульня.

— Каб глядач чуў гукавое афармленне і верыў, што так і ёсць насамрэч. Напрыклад, возьмем такія знаёмыя нам рэчы, як гукі айфона, мабільных праграм, гукі светлавога мяча ў «Зорных войнах», голас робата Валі ў мультфільме. Гэтых гукаў не існавала ў прыродзе, але ты чуеш і верыш, што яно гучыць менавіта так, — тлумачыць беларус.

Арцём лічыць, што саўнд-дызайн — прафесія настолькі ж творчая, наколькі і тэхнічная. Недастаткова проста мець талент да музыкі, трэба ведаць фізіку гукаў, як працуе іх сінтэз, умець карыстацца праграмамі для апрацоўкі і аўдыёабсталяваннем.

— Працэс стварэння гукавога дызайну залежыць ад задачы. Калі гэта сцэна з рэкламы, дзе герой есць чыпсы, то мая задача — запісаць гэта ці падабраць іншую гукавую фактуру, — расказвае хлопец. — Апрацаваць і дамагчыся таго, каб гэта гучала максімальна «смачна» і праўдападобна. Таксама мая задача — стварыць адпаведны музычны настрой у роліку. А калі трэба зрабіць гук касмічнага карабля ці гук перазарадкі зброі ў гульні, у ход ідзе ўсё, што пад рукой: пыласос, сталовыя прыборы, дрыль, дзіцячыя цацкі. Трэба шмат эксперыментаваць. Атрымаць вынік часта дапамагаюць сінтэз гуку i морфінг (камбінаванне двух ці больш гукаў).

Процесс работы саунд-дизайнера. Фото героя материала.
Працэс працы саўнд-дызайнера. Фота героя матэрыялу

«У Беларусі рэалізавацца ў саўнд-дызайне было б складаней»

Ужо падчас навучання на курсах Арцём шукаў кліентаў. З першым яму пашанцавала хутка — дапамогу ў гукавым афармленні замовіў квэст-рум у Тбілісі. Але пасля прыйшоў перыяд, калі знайсці новыя заказы было цяжка. Для працы ў сферы саўнд-дызайну адных курсаў аказалася недастаткова. Не абышлося без страхаў і сумневаў яшчэ і таму, што эміграцыя — сама па сабе сітуацыя няпростая. Але Арцём упэўнены, што менавіта такое становішча і вымушае хутка развівацца:

— Вядома, быў страх, што не атрымаецца, не знайду працу, а трэба сям’ю карміць і гэтак далей. Мы з жонкай працавалі некалькі месяцаў без выходных, па чарзе, бо трэба было быць з сынам. Яна — днём, а я — ноччу, каб хутчэй выйсці на заробак.

Арцёму давялося шмат вучыцца самому, што ў выніку адкрыла для яго новыя магчымасці. На сёння ён ужо папрацаваў над саўнд-дызайнам для анімацыі, рэкламы, гульняў і трэйлераў.

— Таксама пашанцавала папрацаваць у вялікай гульнявой студыі ў жанры horror (жахаў). Спецыялістаў на нашым рынку няшмат, як і працадаўцаў. Але на заходнім рынку лепш з гэтым, індустрыя развіваецца. Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш студый і кампаній, якія ствараюць 3D-відэа, розныя віды рэкламы, кантэнту на Youtube, серыялы, трэйлеры. Без працы не застанемся, — аптымістычна прагназуе Арцём і дадае, што заробак у новай прафесіі вышэйшы, чым быў у вадзіцеля-дальнабойніка. — Але на фрылансе залежыць ад праекта, колькасці задач, навыкаў, вопыту саунд-дызайнера, якасці яго працы. Няма межаў заробку. Пачаткоўцу складана знайсці кліентаў, таму давядзецца шмат працаваць танна, а часам і бясплатна, каб напрацаваць добрае партфоліо

У найбліжэйшых планах у нашага суразмоўцы — уладкавацца ў добрую гульнявую студыю, каб атрымаць больш досведу ў гэтым кірунку. У доўгатэрміновых — «папрацаваць над серыялам у жанры жахаў».

— Музыка ўсюды, і з дапамогай яе і гукаў можна кіраваць пачуццямі чалавека. Гэта ўжо не толькі мастацтва. Часта гэтым карыстаюцца ў рэкламе сур’ёзныя брэнды. Вельмі цікава, калі заглыбіцца ў гэтую тэму, — гаворыць хлопец.

Праз амаль год за мяжой Арцём усё яшчэ сумуе па Беларусі. У асноўным па родных, сябрах і Брэсце. Аднак вяртацца плануе ў свабодную Беларусь.

— Рэалізавацца ў маёй новай прафесіі там таксама было б складаней. Асноўная праблема — з разнастайнымі аплатамі. У Беларусі цяпер складана аплаціць ліцэнзіі неабходнага «софту», атрымаць плату за працу, бо некаторыя заходнія фірмы адмаўляюцца супрацоўнічаць, пакуль ты знаходзішся там. Многія фірмы з’язджаюць з Беларусі і рэлакуюць сваіх супрацоўнікаў, — упэўнены Арцём.