Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  11. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  12. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
Читать по-русски


У двары шматкватэрнага дома ў пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна ноччу 24 студзеня згарэў аўтамабіль начальніка раённай ДАІ Аляксея Трапезнікава. Па падазрэнні ў падпале затрымалі мясцовага жыхара, якога за некалькі месяцаў да інцыдэнту пазбавілі правоў кіроўцы за «п'яную язду». Газета «Мінская праўда» расказала, што папярэднічала інцыдэнту.

Сгоревший автомобиль начальника ГАИ Логойского района. Январь 2023 года. Фото: Логойский РОВД
Згарэлы аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага раёна. Студзень 2023 года. Фота: Лагойскі РАУС

Падазраваны ў падпале і яго ахвяра — амаль суседзі: у Плешчаніцах яны жывуць на адной вуліцы. У ноч, калі адбыўся пажар, Opel начальніка аддзялення ДАІ стаяў каля дома.

Сусед міліцыянта прачнуўся ад гуку, які аказаўся гукам выбуху бензабака. Вызірнуў у акно і адразу зразумеў, чыя машына ахопленая агнём. Схапіўшы вогнетушыцель і паведаміўшы па дарозе гаспадару пра здарэнне, сусед кінуўся тушыць аўтамабіль. Яго жонка ў гэты час выклікала пажарных.

— Першая версія, якая адпрацоўвалася, — гэта кароткае замыканне электраправодкі, — расказаў пацярпелы. — Ачаг узгарання знаходзіўся ў раёне капота. Пад сумнеў яна была пастаўленая толькі тады, калі выявілася, што замкі ў машыне працуюць. Значыць, з электрыкай усё ў парадку. У гэты момант я ўжо быў упэўнены, што гэта падпал.

Сгоревший автомобиль начальника ГАИ Логойского района. Январь 2023 года. Фото: Логойский РОВД
Згарэлы аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага раёна. Студзень 2023 года. Фота: Лагойскі РАУС

Падчас аператыўна-следчых мерапрыемстваў другая версія была пацверджаная, таму супрацоўнікі міліцыі пачалі шукаць патэнцыйных выканаўцаў.

Аператыўнікі выйшлі на 31-гадовага мужчыну, якога ў лістападзе мінулага года пазбавілі права кіравання за язду на аўтамабілі ў стане ап’янення. Рашэнне па яго справе выносіў Аляксей Трапезнікаў.

Паводле версіі следства, мірыцца з такім рашэннем мужчына не збіраўся, а таму звярнуўся ў суд з абскарджаннем. Больш за тое, цалкам змяніў першапачатковыя паказанні, зафіксаваныя ў матэрыялах допыту. Ён паспрабаваў даказаць, што 250 грамаў каньяку выпіў не да таго, як сеў за руль свайго BMW, а прыехаўшы ў краму. Прычым паказваў яшчэ і месца распівання спіртнога — ганак гандлёвага пункта, размешчанага ў мікрараёне Чысцік.

Сгоревший автомобиль начальника ГАИ Логойского района. Январь 2023 года. Фото: Логойский РОВД
Згарэлы аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага раёна. Студзень 2023 года. Фота: Лагойскі РАУС

Тое, што на ганку ён не выпіваў, было пацверджана дадзенымі, атрыманымі з камер відэаназірання, таму новая версія аказалася для суда непераканаўчай, і ранейшае рашэнне засталося ў сіле.

Раней мужчына быў судзімы за разбой і меў за плячыма ўмоўны тэрмін. Плюс яшчэ адзін за ўхіленне ад выплаты аліментаў на адзінага сына.

Паводле звестак «Мінскай праўды», пасля пазбаўлення правоў ён кінуў начальніку аддзялення ДАІ фразу: «Я ж ведаю, на чым вы ездзіце…»

Сгоревший автомобиль начальника ГАИ Логойского района. Январь 2023 года. Фото: Логойский РОВД
Згарэлы аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага раёна. Студзень 2023 года. Фота: Лагойскі РАУС

Пасля затрымання падазраванага аператыўнікі высветлілі, што мужчына набраў на запраўцы каністру, абліў гаручым машыну начальніка раённай ДАІ, а затым падпаліў. Акрамя таго, фігуранткай справы стала і знаёмая затрыманага, якая падвезла яго на АЗС, а потым высадзіла непадалёк ад месца злачынства.

У дачыненні да жыхара Лагойскага раёна распачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і нанясенне значнай шкоды. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.