Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Супрацоўнікі IT-кампаніі «Эфектыўныя праграмы» расказалі «Люстэрку» пра нечаканы загад, з якім іх азнаёмілі на працы. Дакумент называецца «Пра недапушчальнасць экстрэмісцкіх, дэструктыўных і іншых праяваў». Ён фактычна забараняе абмяркоўваць палітыку на працы.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Загад датаваны 27 снежня, падпісаны дырэктарам кампаніі Юрыем Шыраканавым (копія дакумента ёсць у распараджэнні рэдакцыі).

У загадзе — чатыры пункты, у двух прапісаныя забароны для супрацоўнікаў. Па-першае, на працу забаранілі прыносіць «друкаваную прадукцыю і матэрыялы з атрыбутыкай экстрэмісцкай скіраванасці». Таксама нельга праводзіць рэкламныя акцыі, прэзентацыі, сацапытанні і «іншыя сходы, якія не адносяцца да вытворчай дзейнасці», а яшчэ — размовы, «якія спрыяюць распальванню сацыяльнай варожасці ў беларускім грамадстве».

Па-другое, забаранілі «ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам падтрымкі экстрэмісцкіх фарміраванняў у сетцы Інтэрнэт, фінансаванне такой дзейнасці і любым іншым спосабам».

Аддзел кадраў да 31 снежня мусіў азнаёміць калектыў з загадам пад подпіс. Кантроль за яго выкананнем дырэктар «пакінуў за сабой».

Мы звязаліся з прадстаўніком «Эфектыўных праграм» і папрасілі пракаментаваць гэтыя новаўвядзенні. Ці значыць гэта, што супрацоўнікам кампаніі забаранілі чытаць публікацыі на рэсурсах і ў ініцыятывах, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, узаемадзейнічаць з імі, а таксама абмяркоўваць палітыку з калегамі на працы? У кампаніі спачатку папрасілі час на адказ, а пазней паведамілі, што вырашылі ўстрымацца ад каментароў.

ТАА «Эфектыўныя праграмы» (EffectiveSoft) — рэзідэнт беларускага ПВТ. Кампанія працуе больш за 20 гадоў, лічыцца «адной з найбуйнейшых на амерыканскім рынку з цэнтрам распрацоўкі ў Мінску і штаб-кватэрай у Сан-Дыега». Займаецца распрацоўкай і падтрымкай заказнога ПЗ у розных сферах, у тым ліку для банкаўскага сектара і гандлёвых пляцовак, аховы здароўя, адукацыі, мабільных праграм, забаваў. У спісе яе кліентаў — кампаніі з ЗША і краін Еўропы. Таксама EffectiveSoft — сертыфікаваны партнёр Microsoft.

Нагадаем, днямі стала вядома, што ў кампаніі — рэзідэнты ПВТ пачалі прыходзіць спісы супрацоўнікаў, якія данацілі фондам, што падтрымлівалі пацярпелых на пратэстах або рэпрэсаваных беларусаў. Тых, хто «правініўся», запрашаюць на гутарку са спецслужбамі і просяць «пакрыць шкоду» — пералічыць у іншы, пакуль не названы, фонд, у 10 разоў большую суму, чым яны перавялі, да прыкладу, ініцыятывам BYSOL або BYPOL